Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17:40 КХП БНФ ПАЧАЛА АСОБНУЮ АКЦЫЮ ЛЯ ГАЛОЎПАШТАМТУ


Альгерд Невяроўскі, Менск

(Невяроўскі: ) “Ужо прыкладна 15 хвілін ідзе шэсьце. Дэманстрантаў ня шмат, прыблізна 150 чалавек. Яны трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, плякаты “Лукашэнка плюс Пуцін – новы Чарнобыль”, “Расея нясе новы Чарнобыль”. Дэманстранты сьпяваюць “Магутны Божа”, “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, “Пагоню”.

(Караткевіч: ) “Ці прысутнічае тэма прэзыдэнцкіх выбараў?”

(Невяроўскі: ) “Не. Гаворыцца, што трэба хутчэй зьмяніць гэты рэжым, які разам з Масквой нясе новы Чарнобыль, але пра выбары – не”.

(Караткевіч: ) “Як ахоўваецца акцыя міліцыяй?”

(Невяроўскі: ) “Міліцыя захоўваецца спакойна, і людзі яе не правакуюць. Побач са мной сябар КХП БНФ Алесь Чахольскі”.

(Чахольскі: ) “Мы ідзем шэсьцем па праспэкце. Мы выйшлі на Кастрычніцкую плошчу. Вы ведаеце, што нашая партыя ніколі ня ходзіць па задворках. Мы заклікаем усіх людзей ніколі не хадзіць па задворках. Гэта нашая зямля, нашыя цэнтральныя праспэкты. Мы павінныя выказвацца так, як думаем, і там, дзе хочам”.

(Невяроўскі: ) “Калёна, якая вырасла да 200 чалавек, выйшла на Кастрычніцкі пляц, дзе павінен адбыцца мітынг-рэквіем па ахвярах Чарнобылю. Намесьнік старшыні КХП БНФ Сяргей Папкоў паведаміў мне, што будуць гучаць і палітычныя лёзунгі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG