Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16:00 ПІКЕТ У ЛЁНДАНЕ ПЕРАД БЕЛАРУСКАЙ АМБАСАДАЙ


Вольга Караткевіч, Прага

(Нічыпаровіч: ) “Галоўная мэта акцыі – за незалежнасьць, за свабоду маёй Радзімы. Другая мэта – гадзіна смутку па ўсім загінулым у часе і пасьля чарнобыльскай аварыі. А таксама – падтрымаць маральна ўсіх, хто зараз апынуўся за кратамі ці зьнік, як Ганчар, Захаранка і Красоўскі.

Я стаю перад фасадам беларускай амбасады. Я трымаю два плякаты. Адзін у выглядзе нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцягу, а другі, які трымаецца на маёй сьпіне, – афіцыйная аб’ява аб маёй акцыі на ангельскай мове: 15-я ўгодкі чарнобыльскай катастрофы.

Разам са мной стаяць некалькі хлопцаў. Праўда, яны тут працуюць на будаўнічай пляцоўцы, але яны з зацікаўленьнем паставіліся да майго пратэсту. Гэта мясцовыя жыхары”.

(Карэспандэнт: ) “Прадстаўнікі беларускай амбасады неяк зрэагавалі на ваш пратэст?”

(Нічыпаровіч: ) “Вось проста зараз насустрач ідзе прадстаўнік беларускай амбасады, перасякае вуліцу… Мы маглі б проста зараз пагаварыць зь ім… Але ён прайшоў, не праявіўшы ніякай цікавасьці да мяне”.

(Карэспандэнт: ) “Вас пэрсанальна чарнобыльская катастрофа неяк закранула?”

(Нічыпаровіч: ) “Майго бацьку. Ён быў адным зь першых, хто паехаў на выратаваньне жыхароў чарнобыльскай зоны. Я ўспамінаю верш Коласа:

Мой родны кут,
Як ты мне мілы,
Забыць цябе
Ня маю сілы.

Гэта чыстая праўда…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG