Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15:00 У БРУСЭЛІ ЛЯ БЕЛАРУСКАЙ АМБАСАДЫ КАЛЯ 30 БЕЛАРУСАЎ ПРАВОДЗЯЦЬ ПІКЕТ У ПАДТРЫМКУ ЧАРНОБЫЛЬСКАГА ШЛЯХУ


Вольга Караткевіч, Прага

(Асташонак: ) “Нас тут каля 30 чалавек. Людзі стаяць пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, трымаюць плякаты “Лукашэнка – духоўны Чарнобыль”, “Стоп лукашызму”, “Лукашызм, камунізм – злачынцы”, “Свабоду палітвязьням”, “Свабоду мас мэдыям”, “Свабоду выбарам”.

(Карэспандэнт: ) “Ці выйшаў нехта зь беларускай амбасады да вас?”

(Асташонак: ) “Як заўсёды, ніхто ня выйшаў. Мы ж ня першы раз ладзім тут пікет. Яшчэ ніводнага разу да грамадзянаў беларусі ня выйшаў афіцыйны прадстаўнік краіны. Таму нашая акцыя разьлічаная на інфармаваньне грамадзкіх і афіцыйных структураў Бэльгіі аб становішчы ў Беларусі. У год прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Бэльгія будзе старшыняваць у Эўрапарлямэнце. Мы зьвяртаемся да ўсіх беларусаў у эўрапейскіх краінах із заклікам гуртаваца і выступаць адзіным фронтам супраць дыктатуры”.

(Карэспандэнт: ) “Ці рыхтуеце вы пэтыцыю да беларускай амбасады?”

(Асташонак: ) “Так, але ніхто да нас не выходзіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG