Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАРАНАВІЧАХ НЕ РЭГІСТРУЮЦЬ МЯСЦОВУЮ ФІЛІЮ МОЛАДЗЕВАГА АБ’ЯДНАНЬНЯ “ГІСТОРЫКА”


Алесь Горбач, Баранавічы

Баранавіцкае аддзяленьне моладзевага аб’яднаньня “Гісторыка” было створанае ў лютым сёлета. Як і патрабуе закон, у месячны тэрмін былі пададзеныя дакумэнты ў гарвыканкам на рэгістрацыю. З таго часу прайшло больш за месяц, аднак ніякага адказу “Гісторыка” не атрымала. Намесьнікі кіраўніка справаў гарвыканкаму ў юрыдычных пытаньнях Сяргей Цар на пытаньне, чаму ня ставіцца на ўлік аддзяленьне “Гісторыкі” адказвае даволі блытана, аднак сэнс усіх яго довадаў зводзіцца да таго, што паводле цяперашняга Жыльлёвага кодэксу юрыдычны адрас ня можа рэгістравацца на прыватны дом.

Вось што сказала нам намесьніца старшыні баранавіцкага аддзяленьня “Гісторыкі” Сьвятлана Бабій.

(Бабій: ) “Мы маем на руках копію ліста МЗС Беларусі да КНГ АБСЭ. У гэтым лісьце МЗС запэўнівае міжнародную арганізацыю ў тым, што з пастаноўкай на ўлік структур грамадзкіх аб’яднаньняў няма праблемаў, што мінюст рэкамэндаваў юрыдычным управам філіі грамадзкіх арганізацыяў рэгістраваць на прыватным доме ці кватэры. Урэшце, яны наагул не далі ніякага адказу”.

Сьвятлана Бабій таксама паведаміла, што ў бліжэйшыя дні яе палечнікі зьбіраюцца абскардзіць дзеяньні гарадзкіх уладаў праз суд, а таксама паведаміць пра інцыдэнт КНГ АБСЭ ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG