Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДСТАЎНІК АБСЭ Ў СПРАВЕ СМІ ФРАЙМУТ ДУВЕ АДМЯНІЎ СВОЙ ВІЗЫТ У БЕЛАРУСЬ


Максім Лукашэвіч, Прага

(Дувэ: ) “Абставіны наступныя: быў вельмі добра падрыхтаваны двухдзённы візыт для сустрэчаў з журналістамі, у тым ліку зь недзяржаўных СМІ, а таксама з прадстаўнікамі ўраду. Такі візыт такі я ўжо меў два-тры разы раней. На мінулым тыдні майму галоўнаму дарадцу было адмоўлена ў візе. Таму кіруючыся ня столькі беларускімі справамі, колькі прынцыпамі АБСЭ я, як кіраўнік інстытуцыі, не магу дапусьціць, каб любая з краінаў АБСЭ ўмешвалася ў мае кадравыя рашэньні і перашкаджала ім. Менавіта таму я мусіў скасаваць візыт”.

(Карэспандэнт: ) “Ці была патлумачаная прычына адмовы ў візе?”

(Дувэ: ) “Не. Яны проста сказалі, што гэта ня мае нічога супольнага з працай, якую выконваюць мае супрацоўнікі, і больш нічога не дадалі. Але гэта ня вельмі верагодная прычына, таму што якраз гэты чалавек атрымаў візу чатыры тыдні таму на плянаваны тады візыт, які быў пазьней адкладзены. Так што я гэта не прымаю як прычыну”.

(Карэспандэнт: ) “Якія былі мэты Вашага візыту?”

(Дувэ: ) “У прыватнасьці, давесьці маю абазнанасьць і маё шкадаваньне з прычыны наяўнасьці праблемаў у беларускіх СМІ ў сувязі з выбарамі”.

(Карэспандэнт: ) “У сёньняшнім прэс-рэлізе Вы напісалі, што скасаваны візыт быў для Вас важны, бо Вы павінны былі атрымаць вельмі важную інфармацыі пра становішча беларускіх СМІ напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Але ці маеце Вы крыніцы ў Беларусі, якія могуць Вас інфармаваць бяз Вашай асабістай прысутнасьці ў Беларусі?”

(Дувэ: ) “Мы дастаем усю інфармацыю, якую магчыма дастаць унутры краіны. Напрыклад, я вось-вось чакаю ліст, падпісаны многімі журналістамі, якія просяць дапамогі. Пакуль я яго яшчэ не атрымаў, але ўжо ведаю, што ён будзе. І ўся іншая інфармацыя, зьвязаная з мэдыямі, з НГА да нас паступае – мы вельмі добра інфармаваныя”.

(Карэспандэнт: ) “Можа беларускія ўлады і плянавалі, што Вы скасуеце візыт, калі Вашаму дарадцу адмовяць у візе?”

(Дувэ: ) “Ня ведаю. Я думаю, што ўрад спадзяваўся, што я замяню гэтага чалавека іншым. Але з тае прычны, пра якую я ўжо сказаў, кіраўнік міжнароднай інстытуцыі ня можа дапусьціць, каб любая краіна-сябар умешвалася ў кадравыя пытаньні. Вось таму я мушу пазьбягаць стварэньня прэцэдэнту, які можа аслабіць працоўныя ўмовы АБСЭ”.

(Карэспандэнт: ) “Ці будзеце Вы хаця б фармальна абскарджваць рашэньне беларусвкіх уладаў?”

(Дувэ: ) “Фармальнае абскарджаньне будзе зробленае ў пятніцу перад 55-цю краінамі-сябрамі АБСЭ, у тым ліку і Беларусьсю, з тым, што такі прэцэдэнт ня можа быць створаны”.

У сваім прэс-рэлізе спадар Дувэ адзначае, што ў выніку скасаваньня візыту пасьля кансультацыяў з КНГ АБСЭ у блізкай будучыні ён запросіць групу прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ на сэмінар у Вену, каб яны маглі абмяняцца поглядамі зь іншымі эўрапейскімі журналістамі.
XS
SM
MD
LG