Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЗУБАР” АДЗНАЧЫЎ ДЗЕНЬ ПСЫХІЧНАГА ЗДАРОЎЯ Ў СЛОНІМЕ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Акцыя адбылася на гарадзкім рынку. Два ўдзельнікі былі ў белых мэдычных халатах, усе мелі значкі з надпісам "Я ведаю, хто самы галоўны дурань у краіне".

Гараджанам раздалі больш за 1 000 асобнікаў спэцвыпуску газэты "Наша свабода" з дыягназам Лукашэнку, які даў доктар Шчыгельскі. Шмат газэтаў раскідалі таксама па паштовых скрынках і распаўсюдзілі ў навучальных установах гораду.

Слонімцы паставіліся да акцыі, якая доўжылася больш за гадзіну, нармальна. Большасьць людзей, калі даведваліся пра тэму спэцвыпуску "Нашай свабоды", ахвотна бралі газэту. Людзям цікавая тая інфармацыя пра кіраўніка краіны, якой не дае афіцыйны друк.

Міліцыі ў той час на рынку не было, нікога з удзельнікаў акцыі не затрымалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG