Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КІТАЙ-ЗША: ПЕРАМОВЫ ПРАЦЯГВАЮЦЦА, КАНФЛІКТ ЗАСТАЕЦЦА


Віталь Тарас, Прага

Як вядома, на мінулым тыдні ў Злучаныя Штаты Амэрыкі вярнуўся экіпаж самалёту, які 1-га красавіка зьдзейсніў вымушаную пасадку на кітайскай выспе Хайнань пасьля сутыкненьня зь кітайскімі зьнішчальнікамі. Што тычыцца самога амэрыканскага самалёту, абсталяванага навейшай апаратурай, двухбаковыя перамовы наконт вяртаньні яго ЗША пакуль ня маюць выніку. Сёньня раніцай у Пэкіне скончыўся правалам чарговы – паўтарагадзінны раўнд перамоваў.

Як піша New York Times, адміністрацыя прэзыдэнта Буша ў сераду пагражала спыніць перамовы ўвогуле, назваўшы іх “контрпрадуктыўнымі”. Перамовы атрымаліся, як і чакалася, напружанымі і безвыніковымі, бо абодва бакі выразна й вельмі моцна разыйшліся ў ацэнцы прычынаў інцыдэнту, а таксама магчымасьці назіральных палётаў каля ўзьбярэжжа Кітаю ў наступным. Кітайцы жадаюць, каб такія палёты былі спыненыя. ЗША ўжо заявілі пра намер аднавіць іх.

Паводле агенцтва Reuters, Пентагон прапанаваў у якасьці аднаго з варыянтаў, каб самалёты-выведчыкі суправаджаў паветраны эскорт з баявых самалётаў. Аднак, рашэньне пакуль не прынятае, бо некаторыя памочнікі Буша лічаць, што такія захады могуць справакаваць Кітай на агрэсіўныя дзеяньні.

Прадстаўнікі дзяржаўнага дэпартамэнту і міністэрства абароны ЗША таксама выказаліся супраць неадкладнага продажу Тайваню эсьмінцаў, абсталяваных найсучаснай радарнай сыстэмай. Аднак, яны ня выключылі магчымасьці продажу падобных сыстэмаў Тайваню ў будучым, калі застанецца пагроза экспансіі супаць яго з боку Кітаю.

Амэрыкана-кітайскія адносіны ўжо раней былі азмрочаныя глыбокім недаверам і адкрытым палітычным процістаяньнем, – піша Chikago Tribune. Асноўнымі ў комплексы ўзаемадачыненьняў бакоў застаюцца кароткатэрміновыя інтарэсы бакоў. Таму абедзьве краіны былі задаволеныя ростам гандлёвага абароту і інвэстыцыяў, але працягвалі спрачацца ў пытаньнях правоў чалавека і агрэсіўных намераў Кітаю адносна Тайваню.

У той самы дзень, калі праваліліся перамовы ў Пэкіне адносна разьведвальнага самалёту, ЗША вылучылі ў камітэце правоў чалавека ААН у Жэневе рэзалюцыю з крытыкай Кітаю.

Тым ня менш, адміністрацыя ў Вашынгтоне не губляе надзеі вярнуць самалёт, і разьлічвае разьвязаць праблему шляхам далейшых перамоваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG