Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЗУБАР” У БАРЫСАВЕ ПРАВЁЎ НЕТРАДЫЦЫЙНУЮ АКЦЫЮ


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Акцыя пачалася а 16-й гадзіне на аўтобусным прыпынку Цэнтральнага пляцу. Блізу паўсотні юнакоў і дзяўчат разгарнулі плякат даўжынёй 15 мэтраў з надпісам “Далоў сацыяльны Чарнобыль! Сёньня моладзевая арганізацыя “Зубар” патрабуе кардынальнага паляпшэньня працы грамадзкага транспарту ў Барысаве”. Пад гэтым лёзунгам было прымацавана некалькі дзясяткаў ксэракопіяў адмысловых лістоў, дзе пад згаданым патрабаваньнем паставілі свае подпісы 1000 чалавек.

Мінакі са спачуваньнем паставіліся да акцыі ды нядобрым словам паміналі Лукашэнку, які мінулае восені падчас свайго прыезду ў Барысаў абяцаў гараджанам разабрацца з транспартнай праблемай, але не разабраўся.

Праз 10 хвілінаў зуброўцы ўжо пікетавалі аўтобусныя прыпынкі на вуліцы Чапаева, яшчэ праз 15 – на вуліцы Гагарына і на іншых цэнтральных магістралях гораду. Такая тактыка дапамагла ім пазьбегнуць міліцэйскіх затрыманьняў.

Як паведаміў нашаму Радыё адзін з актывістаў арганізацыі “Зубар”, падобныя акцыі будуць працягвацца ўвесь гэты год.
XS
SM
MD
LG