Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У АМБАСАДАРА ПОЛЬШЧЫ СКРАЛІ АЎТО


Альгерд Невяроўскі, Менск

Cпадар Машкевіч быў у Гомелі па службовых справах. Увечары ён пакінуў сваю новую "Daewoo Nubira" пад аховай на паркінгу, а раніцай машыны на месцы ўжо не было. Амбасадар Польшчы адразу ж зьвярнуўся з заявай у міліцыю.

Міліцыянты не выключаюць, што машыну Марыюша Машкевіча маглі скрасьці прадстаўнікі адной са злачынных груповак з Украіны дзеля продажу на запчасткі. Ва Ўкраіне разьмешчаны адзін з заводаў па зборцы аўтамабіляў маркі "Daewoo", і попыт на запчасткі да аўтамабіляў гэтай маркі там высокі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG