Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАБЛЕМА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ РАДЫЯЦЫІ НЕ ЗГУБІЛА СВАЁЙ ВАСТРЫНІ Ў БЕЛАРУСІ


Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй газэты.

На сумесным паседжаньні абедзьвюх палат “Нацыянальнага сходу” 11 красавіка было адзначана, што нягледзячы на ўсе дзяржаўныя меры, праблема наступстваў найбольш значнай тэхналягічнай катастрофы ў Беларусі не згубіла сваёй вастрыні і значнасьці. Сэнсацыйным стаў факт, што ўпершыню пасьля прыходу ва ўладу дзеючага прэзыдэнта краіны, парлямэнцкія слуханьні такога ўзроўню перадаваліся ў простым эфіры. Але непасрэдных паведамленьняў пра гэта не было і мала хто змог паглядзець трансьляцыю. Да таго ж рэспубліканскія сродкі масавай інфармацыі не зьбіраюцца друкаваць справаздачы з чарнобыльскіх слуханьняў. Мабыць, таму што агучаныя лічбы і факты выклікаюць трывогу і супярэчаць афіцыйнай прапагандзе аб змяншэньні небясьпекі ад наступстваў Чарнобылю.

Вядома, што ў канцы мінулага году Навуковы камітэт па ўзьдзеяньні атамнай радыяцыі пры ААН з падачы беларускіх экспэртаў прыйшоў да высновы, што ў Беларусі засталася толькі адна чарнобыльская праблема – вялікая колькасьць хворых на рак шчытападобнай залозы.

З такімі поглядамі, што ўтрымліваюцца ў адным з дадаткаў да справаздачы "Узроўні апраменьваньня і наступствы чарнобыльскай аварыі", не пагадзіліся многія грамадзкія аб'яднаньні, навукоўцы, мэдыкі і нават урад. Дыяграма на першай паласе "Рабочага", якую можна лічыць ілюстрацыяй да памянёнага пратэсту грамадзкасьці, сьцьвярджае: кожны пяты беларус жыве ў зоне…

Матэрыялы чарнобльскіх слуханьняў зьмешчаны таксама на 3 і 4 палосах нумару.

Публікацыя з назвай "Убери слово "радиация", и у тебя будут деньги…" друкуецца на шостай старонцы "Рабочага" і складаецца з урыўкаў матэрыялаў судовага працэсу над былым рэктарам Гомельскага мэдычнага інстытуту. Юрый Бандажэўскі, вучоны сусьветнага ўзроўню, неаднаразова абараняў свой погляд на небясьпечнасьць для ўсяго жывога ўзьдзеяньня малых доз радыяцыі. Яго шмат разоў папярэджвалі, каб спыніў досьледы, а зараз сфабрыкавалі супраць навукоўца крымінальную справу…

Акрамя таго ў нумары інфармацыя пра апошнія акцыі Маладога фронту, інтэрвію з прафсаюзнымі лідэрамі, урыўкі з дзёньніка сьведкі выбуху на Чарнобыльскай АЭС, тэматычная старонка "Кар'ера". Аповед "Зялёны" шлях Нямеччыны", крыжаванка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG