Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНСКІ ГАРВЫКАНКАМ ЗАБАРАНІЎ ПРАФСАЮЗАМ ПРАВОДЗІЦЬ ПІКЕТЫ


Міхал Стэльмак, Менск

Як паведаміў нашаму радыё лідэр прафсаюзу аўтасельгасмашу Аляксандар Бухвостаў, ініцыятары мелі намер прыцягнуць грамадзкую ўвагу да антыпрафсаюзных дзеяньняў уладаў. Ініцыятары пікетаў думалі таксама сабраць подпісы пад патрабаваньнямі прафсаюзнага мітынгу, што адбыўся 14 лютага, а таксама пад рэкамэндацыямі Міжнароднай арганізацыі працы, якая зафіксавала ў Беларусі шматлікія парушэньні прафсаюзных правоў. Паводле меркаваньня Бухвостава, пікеты забаранілі, каб аслабіць прафсаюзны рух.

Сёньня прафсаюз аўтасельгасмашу вырашыў паўторна зьвярнуцца па дазвол на акцыі пратэсту. Калі й гэтую заяўку адхіляць, прафсаюз зьбіраецца дамагчыся дазволу праз суд.
XS
SM
MD
LG