Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“НЯХАЙ ГЭТАЕ СЬВЯТА СТАНЕ ДЛЯ ВАС СЬВЯТАМ ЖЫЦЬЦЯ”


ул. інф.

Шчыра вітаю ўсіх слухачоў Радыё Свабода.

Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!

Сёньня ўвесь хрысьціянскі сьвет сьвяткуе вялікую падзею перамогі жыцьця над сьмерцю – сёньня сьвяткуем Пасху. Пасха Езуса Хрыста – гэта пераход ад сьмерці да жыцьця. Для кожнага з нас, для людзей веры, Пасха стала ня толькі ўспамінам гістарычнай падзеі, але таксама пераходам ад чалавека, зьняволенага грахом, да чалавека вызваленага. Таму кожны з нас сёньня павінен зразумець вялікую праўду – Езус памёр за кожнага з нас, але Езус таксама і зь мёртвых паўстаў для кожнага з нас.

Таму мы маем гэтую вялікую надзею – надзею ў штодзённым жыцьці на зь мёртвых паўстаньне Езуса. І таму мы кожным днём свайго жыцьця павінныя быць удзячныя Богу за гэты вялікі дар, каб Езус Хрыстус і Яго вялікая справа выратаваньня ня толькі сьвяткаваліся раз у год, але каб усе аб гэтым памяталі ў штодзённых справах. Каб Езус сапраўды для кожнага з нас быў дарогай, якая вядзе да вечнасьці. Каб Езус для нас быў праўдай найвышэйшай. Каб Езус для нас быў жыцьцём.

Няхай Сьвяты Дух узмацняе нас, каб распачынаючы трэцяе тысячагодзьдзе, мы выплылі на глыбіні хрысьціянскага жыцьця.

Жадаю, каб сапраўды для вас гэтае сьвята сталася Сьвятам Жыцьця!

Аляксандар Кашкевіч,
біскуп Гарадзенскі,
Вялікдзень 2001 г.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG