Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАСПАДАРЧЫ СУД ПРЫЗНАЎ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ “БРЕСТСКОМУ КУРЬЕРУ” НЕСАПРАЎДНЫМ


Алег Супрунюк, Берасьце

Газэце далі папярэджаньне за тое, што летась у лістападзе яна зьмясьціла артыкул пра паседжаньне Каардынацыйнай Рады “Рэгіянальная Беларусь”.

Дзяржкамдрук палічыў, што публікацыя ад імя гэтай арганізацыі ёсьць парушэньнем закону, бо “Рэгіянальная Беларусь” адпаведна не зарэгістраваная.

Але судзьдзя Маркоўскі пагадзіўся з высновамі прадстаўнікоў газэты: згаданая публікацыя ёсьць уласным журналісцкім матэрыялам. Дзяржкамдрук мусіць сплаціць судовыя выдаткі, якія склалі больш за 72 000 рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG