Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАРЫСАВЕ НАПЯРЭДАДНІ ВЯЛІКАДНЯ АПАГАНЕНЫЯ МОГІЛКІ


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Вынікам начнога разгулу вандалаў толькі на праваслаўных могілках ёсьць больш за 10 паваленых і разьбітых надмагільных плітаў і прыкладна столькі ж паламаных і вывернутых з зямлі крыжоў. А яшчэ на дзьвюх магілах невядомыя нелюдзі палілі вогнішчы. Акрамя таго тут жа вакол 20 магілаў сьпілавалі дэкаратыўныя агароджы, зробленыя з алюмінія.

На суседніх каталіцкіх могілках я налічыў 5 вывернутых крыжоў і тры разьбітыя надмагільныя пліты. Людзі абураліся ўчыненым.

Як паінфармаваў мяне начальнік Барысаўскага ГрАУС Вячаслаў Яўстаф’еў, сёньня яго супрацоўнікі пачалі папярэдняе дазнаньне па гэтых фактах вандалізму. Ён паведаміў, што летась супрацоўнікам міліцыі ўдалося затрымаць групу падлеткаў, якія зьдзекваліся з габрэйскіх магілаў, але ці маюць дачыненьне да сёньняшняга здарэньня сатаністы або актывісты іншых сэктаў, ён пакуль ня ведае, бо на гэты раз вандалы па сабе рытуальных знакаў не пакінулі.

Тым ня меней паводле прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў Барысаву, і ў рэгіёне, і ў горадзе актыўна дзейнічае арганізацыя сатаністаў, што напярэдадні кожнага хрысьціянскага сьвята нішчаць магілы, надмагільныя пліты і крыжы.
XS
SM
MD
LG