Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЫЙШАЎ НОВЫ БЮЛЕТЭНЬ ПРА ГАНЧАРА І КРАСОЎСКАГА


Юры Сьвірко, Менск

Папярэднія нумары былі прысьвечаныя зьнікненьню былога міністра ўнутраных справаў Юр'я Захаранкі, Маршу Свабоды ды трагедыі на станцыі мэтро "Няміга".

Спадар Волчак, які ўзначальвае грамадзкую камісію расьсьледаваньня справаў зьніклых, сьцьвярджае, што зьнікненьне Ганчара мела палітычныя матывы. Легітымны старшыня Цэнтарвыбаркаму Віктар Ганчар зьнік у Менску 16 верасьня 1999 году разам зь бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім.

Як сказаў нашаму карэспандэнту спадар Волчак, ягоная камісія знайшла сьведкаў, якія бачылі захоп Ганчара ды Красоўскага каля лазьні на Фабрычнай вуліцы. Джып Ганчара заблякавалі два іншыя аўтамабілі, шкло джыпа было пабітае з абодвух бакоў — гэта значыць Ганчара гвалтам выцягвалі з аўтамабіля, прычым злачынцаў было 5-6. "Яны былі ў цывільным, але дзейнічалі, як прадстаўнікі спэцслужбаў".

Паводле спадара Волчака, "няма нічога дзіўнага, што афіцыйнае расьсьледаваньне йдзе такім чынам, што ніхто пра яго нічога ня ведае". Алег Волчак лічыць, што выданьне новага бюлетэня асабліва актуальнае ў зьвязку з падзеямі ва Ўкраіне і справай журналіста Георгія Гангадзэ.
XS
SM
MD
LG