Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЯЦЯ ЗАХАРАНКІ ЗМУШАЛІ ДАЦЬ ПАКАЗАНЬНІ НА ЧЫГІРА-МАЛОДШАГА


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Зяць Юр’я Захаранкі, бізносовец Вячаслаў Арцем’еў днямі быў выкліканы ў камітэт барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю на допыт. Вячаслаў меркаваў, што размова будзе тычыцца факту зьнікненьня ягонага сваяка, былога міністра ўнутраных справаў Юр’я Захаранкі, але аказалася, што ім зацікавіліся сьледчыя, якія вядуць справу Аляксандра Чыгіра.

Паводле Вячаслава Арцем’ева, сьледчыя адразу запатрабавалі ад яго нэгатыўных зьвестак на Чыгіра-малодшага.

(Арцем’еў: ) "Яны выйшлі на мяне ня як на зяця Захаранкі, а як на прыватную асобу, таму што я знаёмы з Аляксандрам і неяк тэлефанаваў яму на мабільнік са свайго працоўнага тэлефону. А сьледчыя ўзялі, відаць, раздрукоўку і цяпер правяраюць ўсіх, хто ў ёй "засьвяціўся". Дайшла чарга і да мяне. Пыталіся, ці купляў я калі ў Чыгіра запчасткі, дзе купляў і гэтак далей. А пачалі размову ўвогуле з пытаньня, што я магу сказаць адмоўнага пра Аляксандра Чыгіра".

Сказаў Вячаслаў Арцемьеў.

Сьледчы яшчэ нейкі час спрабаваў схіліць Вячаслава да паказаньняў супраць сына экс-прэм’ера, і тады Вячаслаў паведаміў, што ягоны цесьць – Юры Захаранка, і менавіта як зяць Захаранкі ён калісьці пазнаёміўся з сям’ёй Чыгіроў. Сьледчы імгненна зьмяніў тон размовы, а хутка і ўвогуле спыніў яе.

(Арцем’еў: ) "У мяне засталося цьвёрдае ўражаньне, што, калі б не маё сваяцтва з былым міністрам унутраных справаў, гэтая гутарка стала б сапраўдным допытам", – лічыць Вячаслаў Арцем’еў.

Гэтыя словы дапаўняюць заявы сям’і Чыгіроў наконт незаконных мэтадаў, якія ўжываюць сьледчыя ў справе Аляксандра Чыгіра. Юлія Чыгір, у прыватнасьці, паведамляе пра тых гандляроў з аўтарынку, якіх выклікалі на допыты пасьля арышту сына.

(Юлія Чыгір: ) "Іх трымалі на допытах па 5-7 гадзінаў, некаторых білі па патыліцы, прымушалі даваць ілжывыя паказаньні супраць Аляксандра, каб мець у справе быццам бы сьведкаў ягоных злачынстваў".

Сазала пра мэтады сьледчых Юлія Чыгір.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG