Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШТО СЁНЬНЯ ДЛЯ БЕЛАРУСІ – СТРАЦІЦЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ?


Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй газэты.

“Я б хацеў давесьці да сэрца кожнага чалавека, які жыве на нашай зямлі, што значыць сёньня для Беларусі страціць сваю незалежнасьць. Гэта здаць яе нават не Расіі – гэта здаць яе Чарнобылю.”

Такія вось радкі Генадзя Грушавога з артыкулу “Ля чарнобыльскай рысы” могуць быць эпіграфам да ўсяго нумару, бо амаль цалкам ён прысьвечаны розным аспэктам адной галоўнай тэмы – наступствы аварыі на ЧАЭС і Беларусь. Праблемы ліквідатараў і юрыдычныя парады ім, размова з тэледакумэнталістам Пятром Шаўчуком і барацьба эколягаў сьвету супраць “мірнага атама” – ўсё гэта закранае зараз “Рабочы”.

А на першай старонцы нумару – інфармацыя пра тое, як мае намер аддзначыць пятнаццацігодзьдзе трагедыі Каардынацыйная рада дэмакратычных сілаў і аргкамітэт па правядзеньні “Чарнобыльскага шляху-2001”. Яны прапануюць усім жадаючым сабрацца 26 красавіка ў 17 гадзін на на пляцы Свабоды ў сквэры, дзе днём выстаўляюць свае карціны мастакі. Побач з гэтым месцам – праваслаўны храм і каталіцкая катэдра, і святароў абедзвюх буйнейшых у Беларусі канфэсіяў папросяць адслужыць малебен у памяць ахвяр трагедыі. Потым удзельнікі акцыі плянуюць накіравацца на плошчу Незалежнасьці да Дому ўраду, каб уручыць адказным асобам пэтыцыю з дакладнымі прапановамі й патрабаваннямі вырашэньня чарнобыльскіх праблемаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG