Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГРАМАДЗКІЯ ДЗЕЯЧЫ МАГІЛЁВУ ВЫСТУПІЛІ СУПРАЦЬ УДЗЕЛУ Ў АГІТАЦЫІ ЗА ЛУКАШЭНКУ ПРАКУРАТУРЫ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Заяву падпісалі дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру Сяргей Абадоўскі, старшыні мясцовых Беларускага Гельсынскага камітэту ды Свабоднага прафсаюзу Ўладзімер Краўчанка і Юры Новікаў.

Чальцам гэтых грамадзкіх аб'яднаньняў стала вядома, што пракуроры й судзьдзі вобласьці агітуюць за ўлады. Раённыя судзьдзі і пракуроры наведваюць прадпрыемствы ды распавядаюць, як добра жывецца ў дзяржаве пад кіраўніцтвам Лукашэнкі, які захоўвае правы і свабоды грамадзянаў.

Агітацыю яны вядуць не па сваёй волі. Фармальна ініцыятыва зыходзіла ад Упраўленьня юстыцыі абвыканкаму. Ягоныя кіраўнікі ў лісьце патрабавалі "арганізаваць у працоўных калектывах сустрэчы з супрацоўнікамі пракуратуры і судоў дзеля тлумачэньня палітыкі кіраўніка дзяржавы ў галіне прававого будаўніцтва, нормаў заканадаўства, якія забясьпечваюць правы і свабоды грамадзянаў".

Ліст зьявіўся ў нетрах аблвыканкаму, аднак пад ім падпісаліся старшыня абласнога суда Аляксей Ткачоў ды пракурор вобласьці Аляксей Дудкін. Пасьля гэтага распараджэньня шараговым пракурорам ды судзьдзям нічога не заставалася як пайсьці ў народ агітаваць за Лукашэнку. Аднак большасьць зь іх не ўхваляе такога рашэньня, бо пад сумненьне ставіцца прынцып незалежнасьці судзьдзяў ды пракурораў ад выканаўчай улады.

Ліст ад Упраўленьня юстыцыі дайшоў да выканаўцаў з пазнакай "Для службовага карыстаньня". Старшыня Магілёўскага праваабарончага цэнтру Сяргей Абадоўскі лічыць, што іхная ініцыятыва была недарэмнай:

(Абадоўскі: ) "Ведаеце, не было б надзеі — не пісалі б. Да таго ж вельмі важна, каб грамадзкасьць ведала, што ўлада парушае заканадаўства. І потым, гэта застанецца для гісторыі".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG