Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕРАСЬЦЕЙСКІЯ ГАНДЛЯРЫ ПАСТАНАВІЛІ ПРАВЕСЬЦІ 11 КРАСАВІКА АКЦЫЮ ПРАТЭСТУ НА ГАЛОЎНЫМ ПЛЯЦЫ ГОРАДУ


Алег Супрунюк, Берасьце

Прадпрымальнiкi вырашылi правесьцi акцыю пратэсту, якая заплянаваная на 11 красавiка.

Абурэньне ў берасьцейскiх гандляроў выклiкала рашэньне гарвыканкаму забаранiць на цэнтральным рынку продаж товараў так званай прамысловай групы. Калi раней аналягiчныя рашэньнi тычылiся толькi некаторых прадпрымальнiкаў, дык цяпер загад мясцовай вэртыкалi распаўсюджваецца на ўсiх гандляроў. Акрамя таго з рашэньня гарвыканкаму вынiкае, што гандляры прамасловымi таварамi пазбаўляюцца сваiх месцаў не часова (як гэта было ў мiнулыя гады), а назаўжды. Па падлiках самiх прадпрымальнiкаў, у адпаведнасьцi з гэтым рашэньнем месца працы страцяць каля тысячы гандяроў, для многiх зь якiх праца на рынку была адзiным сродкам для iснаваньня.

Да гэтага трэба дадаць, што прадпрымальнiкi не былi папярэджаныя аб магчымых наступствах i ўжо пасьпелi сплацiць фiксаваны падатак за красавiк (а гэта 40 тысячаў рублеў за кожнае гандлёвае месца). Вялiкiя страты чакаюць i сам рынак: пасьля сыходу гандляроў прамысловымi таварамi адмiнiстрацыя рынку будзе пазбаўленая магчымасьцi працягваць рэканструкцыю крытай пляцоўкi ды iншых збудаваньняў.

Рашэньне берасьцейскага гарвыканкаму ў дачыненьнi да гандляроў цэнтральнага рынку пачынае дзейнiчаць з 11 красавiка. Пра сур'ёзнасьць намераў уладаў пазбавiць прадпрымальнiкаў працоўных месцаў сьведчыць i той факт, што кiраўнiцтву Ленiнскага РАУС Берасьця загадана ўзмацнiць ахову рынку i не дазваляць прадпрымальнiкам зьяўляцца ў гандлёвых радах. Але гандляры таксама гатовыя да рашучых дзеяньняў. Дарэчы, большасьць гандляроў уваходзiць у гарадзкi cаюз прадпрымальнiкаў "Садзеяньне", кiраўнiцтва якога досыць крытычна ставiлася да ранейшых акцыяў пратэсту гандляроў.

Але падчас сёньняшняга сходу гучалi прапановы разам зь дзецьмi накiравацца ранiцай 11 красавiка на галоўную плошчу горада i патрабаваць ад мясцовых уладаў адмены прынятага рашэньня. Прадпрымальнiкi гавораць, што iм ужо няма чаго губляць, паколькi iншыя сродкi барацьбы за свае правы не даюць плёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG