Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЗУБАР” ПРАВЁЎ ПРЭСАВУЮ КАНФЭРЭНЦЫЮ НА МЕСЦЫ АРЫШТУ СВАІХ СЯБРОЎ У МЕНСКУ


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня на вуліцы Цімяразева, ля агароджы з надпісамі: “Дзе Ганчар?”, “Дзе Завадзкі?”, "Дзе Красоўскі?", “Дзе Захаранка?” сабраліся сябры руху "Зубр". Яны перадалі журналістам зварот, у якім, у прыватнасьці, сказана (цытую): "Улады прызналіся, што маюць дачыненьне да выкраданьня вядомых у Беларусі людзей. Гэткая, на наш погляд, сапраўдная прычына арышту нашых чатырох сяброў. Нягледзячы на рэпрэсіі, мы будзем працягваць задаваць непрыемныя для рэжыму пытаньні: ДЗЕ ЗАХАРАНКА?, ДЗЕ ГАНЧАР?, ДЗЕ КРАСОЎСКІ?, ДЗЕ ЗАВАДЗКІ? Мы зьвяртаемся да супрацоўнікаў праваахоўчых ворганаў: канцэнтруйце свае сілы на пошуках гэтых зьніклых, а таксама тысячаў іншых беларускіх грамадзянаў, якія штогод зьнікаюць у краіне" (канец цытаты).

Людміла Гразнова, сябра аргкамітэту "Хартыя'97", брала ўдзел у гэтым сходзе. Яна паведаміла Радыё Свабода:

(Гразнова: ) ““Гэтыя словы, гэты плот ды іншыя месцы ў Менску і ў гарадох Беларусі – знакавыя для сёньняшняга жыцьця. Там напісана: “ДЗЕ ГАНЧАР?, ДЗЕ КРАСОЎСКІ?, ДЗЕ ЗАХАРАНКА?, ДЗЕ ЗАВАДЗКІ? Гэтыя пытаньні ўздымае ўвесь беларускі народ да ўладаў. Чаму яны ня могуць на гэтыя пытаньні адказаць, а ловяць тых, хто іх піша? Нашае становішча вымушае моладзь пісаць на плотах, на дамах, таму што на ўсіх прэсавых канфэрэнцыях сілавікі адказаць не могуць”.

Нагадаем, што затрыманыя Аляксей Шыдлоўскі, Зьміцер Драначка, Алесь Апраніч і Цімафей Дранчук яшчэ 48 гадзінаў будуць утрымлівацца пад вартай. У выпадку, калі ім будзе прад'яўленае абвінавачаньне, хутчэй за ўсё, да суду мера стрыманьня будзе зьмененая на падпіску аб нявыязьдзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG