Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АРГАНІЗАТРЫ ЧАРНОБЫЛЬСКАГА ШЛЯХУ НЕ ЗЬБІРАЮЦЦА ПРАСІЦЬ ДАЗВОЛУ ЎЛАДАЎ НА ЯГО ПРАВЯДЗЕНЬНЕ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Удзельнікі акцыі зьбяруцца 26 красавіка а 17-й гадзіне на плошчы Свабоды, дзе пройдзе гадзіна смутку памяці ахвяраў катастрофы. У гэты ж час у праваслаўным і каталіцкім Катэдральных саборах адбудуцца набажэнствы. Жалобныя набажэнствы пройдуць і ў іншых храмах Беларусі.

Мяркуецца, што пасьля набажэнства ўдзельнікі Чарнобыльскага шляху накіруюцца да Дома ўраду, каб перадаць уладам зварот з патрабаваньнем выконваць дзяржаўную праграму ліквідацыі наступстваў катастрофы.

Арганізатары Чарнобыльскага шляху ня будуць падаваць у гарвыканкам заяўку на яго правядзеньне, бо лічаць, што дазвол уладаў на тое, каб памянуць памерлых ад радыяцыі суайчыньнікаў, непатрэбны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG