Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЛАДЫ ФРОНТ ПРАВЁЎ ПІКЕТ У АБАРОНУ НТВ ЛЯ РАСЕЙСКАЙ АМБАСАДЫ


Альгерд Невяроўскі, Менск

У руках маладафронтаўцы трымалі зялёныя паветраныя шары са знакам НТВ.

Гаворыць арганізатар пікету — актывіст Маладога Фронту Іван Тамашэвіч:

(Тамашэвіч: ) "Гэты канал нам падабаецца, і гэта ўсё ж адзінае незалежнае тэлебачаньне ў Расеі. Заяўка не падавалася — таму гэтая акцыя несанкцыянаваная. Таму, што гэта бессэнсоўна — заяўку ці адменяць, ці ў іншае месца нас накіруюць".

Удзельнікі пікету сталі насупраць амбасады, разгарнулі плякат, на якім быў намаляваны журналіст НТВ. (З аднаго боку шыю журналіста сьціскаў Пуцін, з другога яму ў кішэню лез Лукашэнка.) Акцыя доўжылася ўсяго некалькі хвілінаў, ейныя ўдзельнікі выгуквалі: "Жыве Беларусь!", "Жыве свабода слова!", "Жыве НТВ!"

Пасьля маладафронтаўцы прычапілі на дрэвы паветраныя шары й сышлі. А неўзабаве зьявіліся міліцыянты.

Маладафронтаўцы таксама падрыхтавалі з нагоды наступу на НТВ зварот да расейскага грамадзтва, у якім адзначаюць, што Крэмль усё больш схіляецца да выкарыстаньня Лукашэнкавага досьведу ў барацьбе зь незалежнымі мэдыямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG