Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"СЯРДЗІТЫ БАЦЬКА" НА ЗАПАСНЫМ ПУЦІ”


Ігар Карней, Менск

Гэты паравоз узору 1950-х належыць Генадзю Андрэеву. Раней машына тры дзясяткі гадоў адпрацавала на атракцыёне дзіцячай чыгункі. Потым яе чамусьці перацягнулі ў двары дамоў на Прывакзальнай плошчы, дзе яна хутка ператварылася ў прытулак для бамжоў.

У 1992 годзе на паравоз зьвярнуў увагу Генадзь. Ён зьвярнуўся да домакіраўніцтва, тое ледзьве не са сьлязьмі прасіла забраць ламачча бясплатна. Але, быццам адчуваючы наступствы, Андрэеў вырашыў перасьцерагчыся і аформіў усё афіцыйна.

Зьдзелка каштавала 20 000 рублёў — у цэнах 1992 году недзе 200 даляраў ЗША. І паравоз набыў новую прапіску на 30 сотках пад Менскам. Пляны ў Генадзя былі грандыёзныя: адрэстаўраваць тэхніку, пабудаваць мініятурную чыгунку і забаўляць гасьцей.

Але з прыходам новай улады справы ў прадпрымальніка пайшлі горш, а ў 1998-м зь бізнэсам наогул прыйшлося разьвітацца. Год таму Генадзь пачаў думаць пра тое, каб прадаць паравоз.

Рарытэтам адразу ж зацікавіліся ў Баранавічах, дзе існуе музэй рухомага саставу. Там абяцалі аформіць дакумэнты пасьля кансультацыі з начальнікам беларускай чыгункі.

Але рэакцыя апошняга была непрадказальная. Чыноўнік пачаў абурацца, чаму ён дагэтуль ня ведаў, што ў кагосьці на лецішчы псуецца дзяржаўная маёмасьць! І загадаў падначаленым галіновым структурам — пракуратуры і транспартнай міліцыі — пра ўсё даведацца.

(Андрэеў: ) “У галаве зьявіліся чорныя думкі: пасадзяць! Зрабіць справу зь нічога — гэта ў нашым стылі. Хоць на руках у мяне і дамова, і банкаўскі перавод, і накладная чыгункі. Таму я вырашыў на пэўны час пайсьці на дно. Мне гэтыя гульні непатрэбныя, бо знойдуць — адбяруць усё”.

Далей распачынаецца нешта містычнае. Генадзь кажа, што пад Новы год прысьніўся яму сон. Увесь пераказваць няма сэнсу, але на адным моманце Генадзь акцэнтуе ўвагу асабліва. Голас звыш папярэдзіў:

(Андрэеў: ) “Калі твой паравоз ніхто не набудзе да прэзыдэнцкіх выбараў, Лукашэнка застанецца пры ўладзе. Купяць — яму прыйдзецца сысьці…”

З тае пары Генадзь упрыгожыў свой паравоз, як ён сам лічыць, містычнымі сымбалямі. Замест звыклай чырвонай зоркі — адноўлены герб БССР, побач месьціцца партрэт Аляксандра Лукашэнкі, а праз увесь бок выведзены срэбны надпіс: “Сярдзіты бацька”.

І мара зараз адна: збыць з рук небясьпечны рарытэт як мага хутчэй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG