Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АПАЗЫЦЫЙНЫЯ ПАРТЫІ ЗАКЛІКАЛІ ПАРЛЯМЭНЦКІЯ СТРУКТУРЫ СЬВЕТУ ПАЎПЛЫВАЦЬ НА СЫТУАЦЫЮ Ў БЕЛАРУСІ


Уладзімер Глод, Менск

Кансультацыйная рада апазыцыйных палітычных партыяў сёньня прыняла адмысловы зварот да Эўрапарлямэнту, Парлямэнцкіх асамблеяў АБСЭ, Рады Эўропы, NATO, Міжпарлямэнцкай асамблеі СНД і парлямэнтаў суседніх краінаў — Расеі, Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы.

У звароце на падставе аналізу выбараў у "палату прадстаўнікоў" і іхных парушэньняў сьцьвярджаецца, што беларускія ўлады правялі генэральную рэпэтыцыю абраньня прэзыдэнта краіны.

Наколькі зварот можа паўплываць на міжнародную думку, ці не згубіцца ён сярод мноства папярэдніх заяваў? Вось што думае на гэты конт удзельнік сёньняшняга паседжаньня, намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Ўладзімер Нісьцюк:

(Нісьцюк: ) "Я так думаю, надышоў час больш гучна казаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Мяркую, Кансультацыйная рада апазыцыйных палітычных партыяў зрабіла спробу першай даць агульны аналіз таго, што адбылося на парлямэнцкіх выбарах. І прадэманстраваць усяму сьвету, што гэныя выбары былі недэмакратычныя, несправядлівыя і ня могуць мець юрыдычных наступстваў.

Яшчэ раз увага міжнароднай супольнасьці прыцягваецца да падзеяў у Беларусі ўжо ня ў сэнсе там нейкіх канкрэтных фактаў, а ў сэнсе стратэгічнай сытуацыі, якая мае месца ў нашай краіне".

Апазыцыйныя партыі Беларусі зьвяртаюць увагу парлямэнцкіх структураў сьвету на тое, што прэзыдэнцкія выбары паводле ўладнага сцэнару зробяць Беларусь апошняй таталітарнай дзяржавай Эўропы на няпэўны час.
XS
SM
MD
LG