Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯБРЫ БПС ЗЬБІЛІ БАРКАШОЎЦАЎ


Любоў Лунёва, Менск

Учора ўвечары прыхільнікі РНЕ на месцы моладзевай тусоўкі ля Макдональдзу пачалі абражаць юнакоў, якія мелі значкі з выявамі беларускіх нацыянальных сымбаляў.

Празь некалькі хвілінаў завязалася бойка. У выніку расейскія нацысты кінуліся наўцёкі. Тых, хто не пасьпеў зьбегчы, разам зь сябрамі Партыі Свабоды затрымаў АМОН. Міліцыянты ў пастарунку на вуліцы Інтэрнацыянальнай абмежаваліся складаньнем адміністрацыйных пратаколаў.
XS
SM
MD
LG