Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАСКВЕ ЗАТРЫМАНЫЯ ТРОЕ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ


Любоў Лунёва, Менск

Маладафронтаўцы трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі. Менавіта яны спалілі тэкст расейска-беларускай дамовы на ганку Дзярждумы. Супрацоўнікі маскоўскай міліцыі іх адразу схапілі і адвезьлі ў Цэнтральнае муніцыпальнае аддзяленьне маскоўскай міліцыі. Там на іх склалі пратакол і ўручылі позвы ў суд. Імёны двух затрыманых вядомыя – гэта Сяржук Лісічонак і Аляксей Шэін.

У інтэрвію нашай службе лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец сказаў:

(Севярынец: ) “Яны атрымалі позвы ў суд на заўтра, але я спадзяюся, што заўтра яны будуць даваць не паказаньні ў судзе, а камэнтары беларускім журналістам на прэсавай канфэрэнцыі “Ад Масквы да Прагі”, якую ладзіць Малады Фронт”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG