Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЯЧОРКА ЗАСУДЖАНЫ ДА 15 СУТАК АРЫШТУ Ў ТУРМЕ НА АКРЭСЬЦІНА


Луюбоў Лунёва, Менск

Вячорку судзілі два дні і нават не далі слова ў спрэчках. Гэта выклікала вельмі адмоўную рэакцыю ў прысутных, сярод якіх былі прадстаўнікі АБСЭ і амэрыканскай амбасады.

Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага РАУС Менску прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасьці ўсё больш удзельнікаў апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка. На сёньняшні дзень іх колькасьць узрасла з адзінаццаці да дваццаці аднаго. Міліцыянты пасьля прагляду апэратыўнай відэастужкі высьвятлілі асобы тых удзельнікаў шэсьця, на якіх мелі зьвесткі ў картатэцы.

Учора позна ўвечары супрацоўнікі Цэнтральнага РАУСу развозілі па кватэрах позвы ў міліцыю.

Першым з новага сьпісу сёньня судзілі намесьніка старшыні гарадзкой арганізацыі АГП Уладзімера Раманоўскага. Суд перанесены на 10 красавіка. А Язэп Бурко атрымаў папярэджаньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG