Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕЛАРУСІ “ПАМІРАЮЦЬ” ВЫБАРШЧЫКІ


Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй газэты.

Падтасоўкі на паўторных выбарах – адна з галоўных тэмаў нумару. Пра тое, што адбывалася непасрэдна на вачах незалежных назіральнікаў, ідзе размова ў матэрыяле “Школа фальсыфікацыі”. А гутарка з экспэртам Беларускага цэнтру канстытуцыяналізму ды параўнальна-прававых дасьледаваньняў Сяргеем Альферам мае красамоўны загаловак: “Калі гэта рэпэтыцыя прэзыдэнтцкіх выбараў – нічога добрага краіну не чакае.”

Пачынае ж нумар росповед у матэрыяле “Пад знакам волі” пра тое, як праходзіў у Менску ды іншых гарадах Беларусі “Дзень Волі”.

Яшчэ гэты нумар “Рабочага” расказвае зараз пра будні сямейнага дзіцячага дома мінчан Маславых – між іншым, гэта прыемная для рэдакціі публікацыя, бо, як высьветлілася, пасьля першай публікацыі газэты на гэтую тэму, у дзіцячага дома дадалося сяброў. Ёсьць матэрыял пра “мікра-крэдытаваньне” – адну з прынятых ў сьвеце формаў банкаўскай працы, накіраваных на дапамогу тым, хто самастойна вырашыў выбіцца з бядоты... Ну а астатнія матэрыялы вы ўбачыце самі – у бліжэйшы час “Рабочы” зьявіцца ў кіёсках.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG