Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЕНСКАЯ МІЛІЦЫЯ ШУКАЕ АРГАНІЗАТАРАЎ АКЦЫЯЎ 25 САКАВІКА


Альгерд Невяроўскі, Менск

Яны нават затрымалі сваяка сп.Беленькага, але зразумеўшы, што гэта ня той чалавек, які ім патрэбны, адпусьцілі. 25 сакавіка Юрась Беленькі быў адным з арганізатараў несанкцыянаванага шэсьця сяброў Вызвольнага руху па праспэкце Францішка Скарыны. Пасьля заканчэньня гэтай акцыі міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў патрабаваў, каб сп. Беленькі сам паехаў у пастарунак, дзе на яго мусілі скласьці пратакол. Сам Юрась Беленькі не адмаўляецца прыйсьці ў міліцыю і даць свае тлумачэньні, але пры ўмове, што яму дашлюць афіцыйную позву.

Невядомыя ў цывільным таксама пільнуюць пад'езд дому дзе жыве адзін зь лідэраў моладзевай кааліцыі "Пераменаў!" Цімох Дранчук. Многім з арганізатараў акцыі 25 сакавіка тэлефанавалі дахаты міліцыянты й патрабавалі, каб яны самі прыйшлі ў пастарунак.

А ўчора ўвечары у Дзяржынску міліцыянты спрабавалі затрымаць лідэра мясцовай рады КХП БНФ Аліну Дуброўскую, якая зьбірала па кватэрах подпісы людзей за незалежнасьць. Пры гэтым жанчыне былі нанесеныя цялесныя пашкоджаньні. Спадарыня Дуброўская пазьбегла затрыманьня толькі дзякуючы заступніцтву жыхароў дому.


XS
SM
MD
LG