Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОМЕЛІ ПЕРАСЬЛЕДУЮЦЬ АКТЫВІСТАЎ БНФ


Казімер Яноўскі, Гомель

Сёньня Ўладзімера Старчанку ды Алесю Кацапаву выклікаў да сябе намесьнік начальніка Цэнтральнага РАУСу маёр міліцыі Яўген Красноў.

Ягоныя падначаленыя склалі ўчора ў пастарунку пратаколы. Згодна з тымі пратаколамі, на пляцы Паўстаньня затрыманыя арганізавалі не пікеты, а недазволены мітынг. Гэных пратаколаў спадары Старчанка ды Кацапава не падпісалі, а патлумачылі маёру Краснову, што ўчора на пляцы яны віншавалі гараджан зь вялікім сьвятам беларусаў — Днём Волі.

На дзіва, міліцэйскі маёр Красноў таксама пабачыў неадпаведнасьць пратакольным запісам дзеяньням сяброў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.

Спадароў Старчанку ды Кацапаву выпусьцілі з умовай, што цягам 10 дзён вышэйшае міліцэйскае начальства можа запатрабаваць учорашнія пратаколы ды прыцягнуць пікетоўцаў да адміністрацыйнай адказнасьці або накіраваць справу ў суд.

Вось што распавёў пра дзеяньні міліцыі на Дзень Волі сам Уладзімер Старчанка:

(Старчанка: ) "Міліцыя, канечне, ня мусіла ўмешвацца ў гэта, бо законы, на якія яны спасылаюцца, — нелегітымныя. Згодна з законам пра дзяржаўную службу, міліцыя ня мае права выконваць такія законы.

На жаль, гэта рэальнасьць наша такая: антыправавая дзяржава, нелегітымная ўлада, усе вымушаныя думаць адно, рабіць другое. Мы ў нечым іх разумеем, яны нас разумеюць, але сыстэма гэтак працуе".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG