Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯМЁН ШАРЭЦКІ КАМЭНТУ ПАДЗЕІ 25-ГА САКАВІКА


Гутарыў Сяргей Навумчык, Прага

(Навумчык: ) “Сямён Шарэцкі зараз у Празе і пагадзіўся адказаць на пытаньні Радыё Свабода. Першым было пра падзеі ў Менску”.

(Шарэцкі: ) “Перадусім хацеў бы сказаць, што беларускі народ мае права адзначаць свой Дзень Волі. Больш за тое, гэтае сьвята павінна быць дзяржаўным сьвятам. Але, на жаль, існуючы ў Беларусі, дыктатарскі па-сутнасьці, акупацыйны рэжым хоча забраць гэтае права ў беларускага народу. І гэта мы бачылі ўсе па тэлебачаньні, што адбывалася ўчора ў Менску.

Я думаю, такое ж адбывалася і ў іншых гарадах і вёсках Беларусі. З дубінкамі АМОН, міліцыя зьбівалі людзей, заганялі іх у “варанкі” і адвозілі ў пастарункі. Замест таго, каб як у цывілізаванай дзяржаве і АМОН, і паліцыя, павінныя былі стварыць усе неабходныя ўмовы для адзначэньня сьвята.

Спадар Навумаў даваў камэнтар і сказаў, што ўсё як у цывілізаванай краіне - і паліцыя, і АМОН. Гэта так, але я яшчэ раз хачу паўтарыць - у цывілізаванай краіне гэтае сьвята, па-першае, было б дзяржаўным, а, па-другое, і АМОН, і паліцыя былі б скарыстаныя для стварэньня ўмоваў сьвяткаваньня. Каб людзі маглі і спакойна, і весела маглі б адзначыць сваё самае вялікае сьвята. Сьвята волі і незалежнасьці”.

(Навумчык: ) “Спадар Шарэцкі, Вы зьяўляецеся сьпікерам парлямэнту, парлямэнту, які прызнаны ва ўсім цывілізаваным сьвеце ў якасьці адзінага легітымнага вышэйшага заканадаўчага воргану Беларусі. Вы прызначылі генэральнага пракурора. Гэтыя факты зьбіцьця, факты брутальных паводзінаў з боку супрацоўнікаў праваахоўчых ворганаў, ці атрымаюць яны належную прававую ацэнку?”

(Шарэцкі: ) “Я не хацеў бы нешта адказваць за пракурора, але думаю, што нават, не чакаючы таго, калі зьнікне гэты дыктатарскі рэжым, генэральны пракурор, нейкія зробіць свае высновы і, мабыць, распачне крымінальную справу”.

(Навумчык: ) “Дазволю сабе пракамэнтаваць словы Сямёна Шарэцкага пра адказнасьць супрацоўнікаў міліцыі прыкладам з амэрыканскага жыцьця.

Некалькі гадоў таму у Нью-Ёрку эмігрант з Гаіці быў зьбіты ў паліцэйскім пастарунку. Вініаватыя ў зьбіцьці паліцыятны (цяпер ужо былыя) асуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўленьня волі. Пацярпелы падаў у суд пазоў на гарадзкія ўлады і паліцыю ў памеры больш як 400 мільёнаў даляраў. На думку назіральнікаў, ён выйграе гэты пазоў.

Ня ведаю, ці вядомы гэты выпадак міністру унутраных справаў Навумаву, які дзеяньні сваіх падначаленых апраўдаў спасылкай на прыклад цывілізаваных краінаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG