Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЭРТЫКАЛЬ МАГІЛЕЎШЧЫНЫ ВЫСЬВЯТЛЯЕ, КОЛЬКІ ЧАЛАВЕК СЛУХАЮЦЬ ДЗЯРЖРАДЫЁ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілеўская вобласьць

Паводле гэтага дакумэнту, райвыканкамам і гарвыканкамам да 15-га красавіка трэба вывучыць сытуацыю пра наяўнасьць у магілеўцаў радыёкропак і радыёпрымачоў.

Рэалізоўваць гэта будзе Белтэлекам і Белпошта, супрацоўнікі якіх павінныя абысьці ўсе кватэры і дамы. Атрыманьне гэтай інфармацыі патрабуе шмат сілаў і сродкаў, бо, паводле маштабаў задачы, адпавядае перапісу насельніцтва.

Трэба адлюстраваць колькасьць населеных пунктаў, двароў, кватэраў, радыёкропак і прымачоў. Што адметна: зборшчыкам інфармацыі неабходна паведаміць колькасьць населеных пунктаў, дзе ёсьць сетка праваднога радыёвяшчаньня.

Бадай, гэтая акалічнасьць сьведчыць пра тое, што жаданьне ўмацаваць і пашырыць сетку праваднога радыёвяшчаньня ў беларускіх чыноўнікаў яшчэ ня зьнікла. Чыноўнікам рэкамэндуюць выдаткаваць бюджэтныя сродкі малазабясьпечаным жыхарам, якія ня могуць набыць сабе радыё.

Як стала вядома, пляны так і засталіся на паперы. Спэцыялісты, зь якімі гутарыў карэспандэнт Радыё Свабода, палічылі, што дзяржаве таньней набыць эфірныя радыёпрымачы, чым будаваць новую сетку.

Улады ж не зацікаўленыя ў набыцьці радыёпрымачоў, бо пашыраецца доступ да альтэрнатыўнай інфармацыі. Мэта ж збору інфармацыі пра наяўнасьць радыёкропак наступная – цытую дакумэнт: “вывучыць пытаньне даступнасьці беларускага радыё ў асобна ўзятым населеным пункце, доме, кватэры"”

Інфармацыю плянуецца абагульніць і ўнесьці прапановы ў Адміністрацыю прэзыдэнта. Яе збор пачаўся, але наўрацьці будзе скончаны да 15-га красавіка – не хапае сродкаў.

XS
SM
MD
LG