Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: 25 САКАВІКА – НАЙВЯЛІКШАЯ ПАДЗЕЯ Ў ХХ СТАГОДЗЬДЗІ


Зянон Пазьняк



Віншую вас з найвялікшым сьвятам беларускага народу – Днём Незалежнасьці. Галоўная мэта сацыяльна-палітычнага разьвіцьця кожнага народу – гэта стварэньне сваёй незалежнай дзяржавы. Акт 25 Сакавіка зьяўляецца найвялікшай падзеяй у беларускай гісторыі ХХ стагодзьдзя.

Беларусы мелі сваю дзяржаву ўжо тысячу гадоў таму, але ў канцы ХVІІІ стагодзьдзя незалежнасьць была страчаная. І толькі ў 1918 годзе ўдалося яе вярнуць, хоць і ненадоўга. Тым ня менш агонь свабоды быў запалены, і гэта быў вялікі подзьвіг беларускіх адраджэнцаў. Бальшавікі імкнуліся зьнішчыць беларускае адраджэньне, але беларускія адраджэнцы стварылі моцную палітычную эміграцыю, захавалі і актывізавалі дзейнасьць Рады БНР. Усе спробы бальшавіцкай агентуры праваліліся. Захаваньне Рады БНР – гэта быў другі подзьвіг беларускага адраджэньня.

25 жніўня 1991 года дэпутаты Беларускага Народнага Фронту ў камуністычным Вярхоўным Савеце вельмі малымі сіламі (8 адсоткаў дэпутатаў), але пры падтрымцы ўсяго вызвольнага руху дамагліся прыняцьця канстытуцыйнага закону аб незалежнасьці Беларусі, спынілі дзейнасьць КПСС і камсамолу ў нашай краіне. І гэта быў трэці ўнікальны подзьвіг беларускіх адраджэнцаў у ХХ стагодзьдзі.

Мы ідзем крок за крокам да вольнай нацыянальнай будучыні. Падаючы і падымаючыся, але няўхільна ідзем і абавязкова прыйдзем. Расейская імпэрыя зьгіне – няма вечных імпэрыяў, як няма вечнай хлусьні. Ёсьць толькі вечная справядлівасьць. Каб перамагчы, нам патрэбная салідарнасьць і сіла духу. І ў гэтым ідэалы БНР нам непагасна сьвецяць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG