Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЛІЦЫЯ ЎСЁ Ж ПАЧАЛА ЗАТРЫМАНЬНІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ СЁНЬНЯШНЯГА ШЭСЬЦЯ Ў МЕНСКУ


Віталь Цыганкоў, Менск

(Цыганкоў: ) “У Менску 15:50. Толькі што скончыўся мітынг ля стэлы – так званага помніка гораду-герою Менску – на праспэкце Машэрава. Мітынг быў кароткім – хвілін 15. Адразу пасьля яго заканчэньня некалькі шчыльных радоў АМОНу ачапілі гэтую плошчу, каб людзі спусьціліся ў парк Перамогі ля Камсамольскага возера.

Зь іншага боку, на праспэкце Машэрава, адбылося некалькі інцыдэнтаў, дзе міліцыянты схапілі некалькі чалавек. Ужо вядомыя некалькі прозьвішчаў. Гэта дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Людміла Гразнова і 15-гадовая ўнучка Валер’я Шчукіна. Іншых прозьвішчаў пакуль не вядома. Міліцыя заяўляе, што ў іх няма жаданьня праводзіць болей затрыманьняў”.

(Радкевіч: ) “Дзеля чаго ўзялі гэтых людзей? Яны сябе агрэсыўна паводзілі?”

(Цыганкоў: ) “Кажуць, што гэта было абсалютна нічым не справакавана. Іх узялі для застрашаньня. Можа, у некага зь міліцыянтаў ня вытрымалі нэрвы… Вось у гэты момант адчуваецца працяг гэтага хапуна, вы можаце чуць крыкі “Ганьба”, некаторыя дэманстранты пачалі кідацца ў міліцыянтаў сьнежкамі. Але варта сказаць, што гэта пачалося пасьля таго, як большасьць з 5000 дэманстрантаў ужо разышлася, і зараз ля стэлы застаецца некалькі сотняў чалавек. Там АМОН і пачаў хапун. Праспэкт перакрыты, бо Сіўчык абвесьціў, што сьвята працягнецца ў форме народных гуляньняў. Як мне сказаў лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец, на пляцы Свабоды сёньня намечаныя яшчэ розныя пэрформансы, выпусканьне балёнікаў”.
XS
SM
MD
LG