Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КХП БНФ ПРАВЯЛА АСОБНУЮ АКЦЫЮ Ў ЦЭНТРЫ МЕНСКУ. МІНІСТАР УНУТРАНЫХ СПРАВАЎ НАВУМАЎ ТАКСАМА ПАВІНШАВАЎ ЛЮДЗЕЙ СА СЬВЯТАМ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Зараз у Менску 12:25. 10 хвілінаў таму калёна КХП БНФ ці сябраў Вызвольнага руху (як яны самі сябе называюь) колькасьцю больш за 200 чалавек рушыла ад галоўпаштамту Менску на Цэнтральны пляц, дзе мае адбыцца мітынг з нагоды 83-х угодкаў БНР. Перад пачаткам акцыі да ўдзельнікаў падыходзілі міліцыянты і заклікалі разысьціся, бо акцыя несанкцыянаваная. Прыходзіў нават сам міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў і яго намесьнік Леанід Глухоўскі.

На маё пытаньне, ці будуць сёньня ўжывацца рэпрэсыўныя санкцыі, Уладзімер Навумаў сказаў, што гэта “ваенная тайна”.

(Радкевіч: ) “Ці шмат міліцыянтаў на вуліцах, ці суправаджаюць калёну міліцэйскія машыны?”

(Невяроўскі: ) “Міліцыі шмат. Калёну суправаджаюць машыны, міліцэйскія апэратары, а ў прылеглых дварах было налічана больш за 10 машынаў з унутранымі войскамі і міліцыяй”.

(Радкевіч: ) “Праз некалькі гадзінаў у Менску пачнецца акцыя аб’яднанай апазыцыі. Як арганізатары гэтай акцыі тлумачаць неабходнасьць асобнага мерапрыемства?”

(Невяроўскі: ) “Побач са мной знаходзіцца выканаўца абавязкаў старшыні КХП БНФ у Беларусі Юрась Беленькі. Чаму сябры КХП БНФ і Вызвольнага руху праводзяць сёньня асобную акцыю?”

(Беленькі: ) “Мы на балота, на Бангалёр, ня ходзім, мы не хадзілі туды летась, і мы ніколі туды ня пойдзем. Мы ёсьць гаспадары на сваёй зямлі, мы беларусы, і мы ніколі ня сыйдзем з галоўных плошчаў і вуліцаў нашай краіны і сталіцы”.

(Радкевіч: ) “Спадар Беленькі, але наколькі вядома аб’яднаная апазыцыя не зьбіраецца сьвяткаваць сёлета на плошчы Бангалёр. Сёлета з гарадзкімі ўладамі ўзгоднены маршрут да цэнтру гораду – гэта Юбілейная плошча. Дык гэты асноўны пункт вашых разыходжаньняў сёлета ня мае сэнсу?”

(Беленькі: ) “Мы ня ведаем гэтага. Мы ведаем вопыт мінулых гадоў, Маршаў Свабоды, калі людзей вадзілі ў бессэнсоўныя паходы, вандроўкі на сабачнік, і мы ня ведаем, як будзе сёлета. Наадварот, у нас ёсьць думка, што ўлады якраз дазволілі ім ісьці туды, на плошчу Волі таму, што мы цьвёрда заявілі, што ня сыйдзем з галоўных вуліцаў і плошчаў сталіцы”.

(Радкевіч: ) “Я віншую Вас са сьвятам і жадаю пасьпяховага заканчэньня вашай акцыі”.

(Беленькі: ) “Дзякуй, Вас таксама”.

(Радкевіч: ) “Альгерд, як настрой маніфэстантаў, якія лёзунгі, ці ёсьць сьцягі?”

(Невяроўскі: ) “Шэсьце настроена мірна, у дэмантстрантаў сьвяточны настрой, плякатаў пакуль не заўважана, толькі шмат бел-чырвона-белых сьцягоў. Дэманстранты сьпяваюць беларускія патрыятычныя песьні – Мы выйдзем шчыльнымі радамі, Пагоню, Магутны Божа. Нават міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву дэманстранты падаравалі кветкі і павіншавалі яго са сьвятам. Што самае дзіўнае, Навумаў таксама адказаў: “І вас са сьвятам”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG