Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПІНСКІ МІРОН СЁНЬНЯ НАГАДАЎ ПРА СЯБЕ


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

На вялікім транспаранце (прыкладна 5 мэтраў на 2 мэтры) з аднаго боку напісана: "Зянон, ратуй Беларусь", а з другога — "Лука, стоп". Транспарант прымацаваны не да слупа, а проста да дроту. Гэтая лінія пад напругай 110 000 вольтаў, а сам дрот — больш як 20 мэтраў над зямлёй.

Паводле спэцыялістаў службы электралініяў Пінскіх электрычных сетак, каб зьняць транспарант, не пакінуўшы горад безь сьвятла ды не нашкодзіўшы рабочым, давядзецца, відаць, перавесьці электрычнасьць на запасную лінію. А дазвол на гэта трэба браць у Берасьці.

А каля вуліцы Фядотава на электрычнай лініі прымацаваны бел-чырвона-белы сьцяг.

У гонар Дня Волі сябры апазыцыйных партыяў наведалі вёску Парэчча, каб ушанаваць памяць дзеяча Беларускай Народнай Рэспублікі Рамана Скірмунта, які пахаваны ў Парэччы.

Сьвяточнага мітынгу на Дзень Волі пінскія ўлады не дазволілі — маўляў, арганізатары ня змогуць забясьпечыць належны парадак падчас акцыі.


XS
SM
MD
LG