Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ НАПЯРЭДАДНІ 25 САКАВІКА АДБЫЛІСЯ ЗАТРЫМАНЬНІ


Алег Жукоўскі, Віцебск

У момант, калі Аляксей размаўляў са знаёмымі хлопцам і дзяўчынай, да яго падыйшлі, як сьцьвярджаюць затрыманы і выпадковыя сьведкі, тры на добрым падпітку міліцыянты. Яны запатрабавалі дакумэнты, якіх непаўналетні на гэты момант ня меў, абшукалі заплечнік і адвялі яго ў апорны пункт. Пры гэтым білі хлопца па нагах.

Пакуль чакалі машыну з Кастрычніцкага РАУС, Аляксей здолеў патэлефанаваць знаёмай кіраўніцы віцебскай філіі маладых палітыкаў Вользе Карач. Вольга ў якасьці грамадзкага абаронцы са сваім мужам на таксоўцы прыехала ў РАУС і запатрабавала адпусьціць Альшанку. Дзяжурны доўга размаўляў з кімсьці па тэлефоне і ў выніку склаў пратакол аб парушэньні і канфіскацыі 341-го паасобніка газэты і каля 200 налепак з рознымі выявамі. Яшчэ значную колькасьць гэтага матэрыялу міліцыянты разабралі на сувэніры. Найбольшым попытам, акрамя газэтаў, карысталіся налепкі з партрэтамі Ўладзімера Высоцкага і Мэла Гібсана. Пры гэтым міліцыянты абураліся, што моладзь размалявала горад надпісамі “Зубр”, “Дзе Захаранка?”, “Дзе Ганчар?” і іншымі, а выяву зубра лепяць нават на іхныя машыны.

Аляксей Альшанка адмовіў свой удзел ў распаўсюджваньні газэты й налепак. Зь яго словаў ў пратакол запісалі, што ён атрымаў іх ад нейкага грамадзяніна зь вялікім плехам, але здагадку міліцыянтаў наконт вусоў не пацьвердзіў. Газэты мяркаваў выкарыстаць у якасьці паперы на хатнюю патрэбу.

Хлопца адпусьцілі з пастарунку на парукі грамадзкага абаронцы толькі а 5-й гадзіне раніцы. Зараз яго чакаюць як мінімум камісія ў справах непаўналетніх і непрыемнасьці па месцы вучобы ў тэхнічнай вучэльні №37.

…Гэтым затрыманьнем дзень у Віцебску ня скончыўся. Каля 18-ці гадзінаў падчас традыцыйнай штотыднёвай акцыі “Зуброў” з невялічкай колькасьцю асобнікаў газэты “Наша Свабода” была затрыманая й сама Вольга Карач. У пастарунку яе пратрымалі да прыезду намесьніка кіраўніка РАУС маёра Мацьвеева, які ехаў гадзіну, а пасьля прыезда даў загад Вольгу адпусьціць, а паасобнікі вярнуць.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG