Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПРЭЗЫДЭНТ МАКЕДОНІІ ЗАГАДАЎ ВОЙСКУ НАВЕСЬЦІ Ў КРАІНЕ ПАРАДАК


Вольга Караткевіч, Прага

Агенцтва France Press паведаміла, што гарматніца македонскага войска ў горадзе Тэтава абстрэльвала пазыцыі альбанскіх паўстанцаў.

У Тэтава македонскія вайскоўцы забілі дваіх жыхароў, якія адмовіліся спыніць сваю машыну дзеля дагляду і паспрабавалі кінуць у македонцаў гранату.

Мінулай апоўначы з заявай выступіў прэзыдэнт Македоніі Барыс Трайкоўскі заявіў, што войскі краіны мусяць кантраляваць сытуацыю:

(Трайкоўскі: ) “Войска Рэспублікі Македонія павіннае ўзяць кантроль над македонскай часткай мяжы і міратворцы мусяць прыняць меры для поўнага кантролю косаўскай часткі мяжы.

Пасьля завяршэньня апэрацыяў нэўтралізацыі ўзброеных груповак экстрэмістаў, павінен быць распачаты палітычны дыялёг з усімі ўпаўнаважанымі палітычнымі партыямі. Трэба ўзьняць пытаньні, датычныя ўнутрыэтнічных дачыненьняў і знайсьці рашэньні”.

Сёньня ў Македоніі зь візытам дэлегацыя Эўразьвязу на чале зь кіраўніком аддзелу бясьпекі Эўразьвязу Гаўерам Салянам. Сябра дэлегацыі, міністар замежных справаў Швэцыі Анна Лінг агучыла пасланьне Эўразьвязу: “экстрэмісты павінныя здаць зброю і толькі абраныя дэмакратычным шляхам лідэры этнічных альбанцаў могуць быць далучыная да перамоваў”.

Дарэчы, прэзыдэнт Барыс Трайкоўскі возьме ўдзел у саміце Эўрапейскага Зьвязу, які распачаўся ў Стакгольме. Кіраўнік Македоніі праінфармуе ўдзельнікаў пра сытуацыю ў рэгіёне. Інфармацыйныя агенцыі паведамляюць, што Трайкоўскі запрошаны на ініцыятыву Нямеччыны і Францыі.

Галоўнакамандуючы НАТО Джозэф Ральстан адзначыў, што альянс ужо працуе на мяжы на тэрыторыі Косава для таго, каб кантраляваць перамяшчэньне зброі. Ён дадаў, што на мяжы Косава і Македоніі шмат гораў і лесу, і ўсё ахапіць кантролем немагчыма.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар выказаў афіцыйную пазыцыю Амэрыкі, якая мае 5.600 жаўнераў у складзе сілаў НАТО, што базуюцца ў Косаве:

(Баўчар: ) “Мы спадзяемся, што ўрад Македоніі зробіць адпаведныя крокі, каб пазьбегнуць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва. Відочна, што гэтыя экстрэмісты пагражаюць нявінным жыцьцям у Македоніі. Мы іх не падтрымліваем. Яна маюць невялікую падтрымку ўнутры краіны”.

Сёньня на адмысловым паседжаньні ў Вене Пастаянны Камітэт АБСЭ пастанавіў павялічыць Місію АБСЭ ў Скоп’е з 8 да 16-ці чалавек. Новапрыбылыя супрацоўнікі будуць працаваць фактычна ў раёне мяжы з і інфармаваць Місію”.
XS
SM
MD
LG