Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЕЛЬГА НЕНАВІДЗЕЦЬ ЗА ГРОШЫ…


Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй газэты

Імкненьне кантраляваць гуманітарныя паступленьні ў Беларусь рэдактар штотыднёвіка лічыць "яшчэ адным прыкладам агоніі рэжыму…" "Яны ніяк ня могуць зразумець адну простую рэч, – піша аўтар, – як нельга кагосьці пакахаць за грошы, так і ненавідзець за грошы таксама нельга"…

На першай старонцы – здымкі і паведамленьне аб тым, чым зкончылася спроба сяброў Маладога Фронту віншаваць на Дзень канстытуцыі мінакоў на цэнтральным праспэкце Менску са сьвятам. Міліцыянты затрымалі дваіх юнакоў, адзін зь якіх быў зьбіты.

Традыцыйныя дыяграмы на паласе ілюструюць, як на справе выглядаюць вынікі падвышэньня заробкаў, уведзенага з 1 сакавіка сёлета дзеля работнікаў рэспубліканскай сыстэмы адукацыі. Паводле разьлікаў эканамістаў Цэнтральнага камітэту прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, з улікам адначасовай адмены дыфэрэнцаваных каафіцыентаў і кваліфікацыйных катэгорыяў грашовыя выплаты некаторым катэгорыям працаўнікоў сыстэмы адукацыі будуць зніжаныя. Пра праблемы з узроўнем аплаты працы пэдагагічных работнікаў разважае на старонцы “Мой тыдзень" старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі прафсаюза Анатоль Паўлаў.

Амаль дэтэктыўная гісторыя з назвай "Інваліду шыюць палітыку замест таго, каб дапамагчы" чакае чытача на старонцы "Маё права".

Далей пра тое, як знакаміты беларускі паэт Рыгор Барадулін ставіцца да дзесяцігодзьдзя нашай незалежнасьці распавядаюць ягоныя апошнія вершы і гутарка, якую правяла з паэтам супрацоўніца газэты Сьвятлана Шыдлоўская.

Акрамя таго чытач сустрэне падборку інфармацыйных публікацыяў пра падзеі апошняга тыдня ў краіне, тэматычную старонку "Кар’ера", традыцыйны "Беларускі каляндар" і, упершыню на старонках "Рабочага", вялікі сканворд.

XS
SM
MD
LG