Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗІМОЎСКІ КАЖА, ШТО НА ТЭЛЕБАЧАНЬНІ ЗЬМЯНІЛІСЯ КРЫТЭРЫ ПАДБОРУ КАДРАЎ


Віталь Цыганкоў, Менск

На дзяржаўным тэлебачаньні неўзабаве зьявіцца новая рэдакцыя грамадзка-палітычных праграмаў. Як паведамляе сёньня сайт "Хартыі-97" са спасылкай на крыніцы БТ, узначальваць гэтую рэдакцыю будуць выключна супрацоўнікі КГБ і работнікі адміністрацыі Лукашэнкі. Займацца яна будзе найперш ідэалягічным кантролем тэле- і радыёпраграмаў.

Тымчасам намесьнік старшыні тэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі ў інтэрвію для Радыё Свабода сказаў, што ня бачыць падставаў для чутак пра магчымую адстаўку кіраўніцтва тэлебачаньня.

Сёньня Зімоўскі браў удзел у прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай акцыі радыё "Сталіца" "Песьня вечнай вясны". Я скарыстаў гэтую магчымасьць, каб задаць яму некалькі пытаньняў.

Як паведаміў Зімоўскі, Цэнтральная выбарчая камісія прапанавала Белдзяржтэлерадыёкампаніі падчас сумесных мерапрыемстваў абмеркаваць умовы прадастаўленьня часу будучым кандыдатам на прэзыдэнта. Ці будзе тэлебачаньне выконваць патрабаваньні закону падчас прэзыдэнцкай кампаніі?

На гэтае пытаньне Зімоўскі адказаў так:

(Зімоўскі: ) "Тэлерадыёкампанія будзе прытрымлівацца Канстытуцыі, заканадаўства аб выбарах прэзыдэнта і сродках масавай інфармацыі".

(Цыганкоў: ) "Як вы думаеце, ці будуць у кандыдатаў да вас прэтэнзіі?"

(Зімоўскі: ) "Вядома, будуць".

(Цыганкоў: ) "Чаму?"

(Зімоўскі: ) "Бо пераможа толькі адзін".

Дарэчы, учора прэсавую канфэрэнцыю ладзіла вядомая вядучая праграмы "Музычны салён" Элеанора Язерская. "Тэлебачаньне гіне. Прыбралі найлепшых, прыбралі прафэсіяналаў, тых, хто сапраўды рабіў Беларускае тэлебачаньне. Пакінулі толькі паслухмяных,такіх , што глядзяць у рот, якія з усімі пагаджаюцца", — заявіла Язерская.

На маё пытаньне, чаму з эфіру зьнікаюць найярчэйшыя праграмы, спадар Зімоўскі адказаў: "Спадарыня Язерская ў стане стварыць і новы "Салён", калі яна такая зорка. Любы творчы чалавек здольны прапанаваць нешта новае. Нават у спадарыні Язерскай ёсьць магчымасьці для росту". На ягоную думку, крыўды супрацоўнікаў абумоўленыя тым, што "ня кожны зь іх усьвядоміў, што зьмяніліся крытэры падбору".

Пра гэтыя крытэры распавядала ўчора журналістам Элеанора Язерская. Зь ейных словаў, адна дастаткова вядомая журналістка нядаўна запыталася ў намесьніка тэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова: "Якія людзі патрэбныя тэлебачаньню?" — "Людзі адданыя", — адказаў Рыбакоў. "Адданыя каму: гледачам, тэлебачаньню?" — спыталася журналiстка. "Адданыя нам, кiраўнiцтву", — адказаў Рыбакоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG