Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СКЛАД "РАБОЧАЙ САМАДАПАМОГІ" ПАВЯЛІЧЫЎСЯ СЁНЬНЯ НА 100 РАБОТНІКАЎ МАЗу


Міхал Стэльмак, Менск

Далучэньне новых сяброў да рабочага руху, які ўзначальвае экс-дэпутат Вярхоўнага Савету Сяргей Антончык, адбывалася ля прахадной. Гаворыць рабочы цэху карпусных дэталяў МАЗу Сьцяпан Паўловіч:

(Паўловіч: ) "Было б, вядома, прасьцей у цэху людзей, якія маюць нізкі заробак, якія пакрыўджаныя ды маюць патрэбу ў дапамозе. Аднак мы не атрымалі на гэта дазволу. І таму вырашылі сабрацца на вуліцы, па-за тэрыторыяй заводу. У нас няма начальства, усе мы разумеем неабходнасьць дапамогаць адзін аднаму".

(Карэспандэнт: ) "Год таму на гэтым месцы ля прахадной была фактычна разгромленая суполка МАЗу. Ці зьмянілася нешта з таго часу ў стаўленьні адміністрацыі да рабочых?"

(Паўловіч: ) "Я б удакладніў: не адміністрацыі, а тых органаў, якія кіруюць адміністрацыяй. Зьверху быў загад: зьнішчыць прафсаюз. Таму мы зараз вымушаныя выйсьці з тэрыторыі заводу й дзейнічаць па месцы жыхарства".

Дарэчы, за паводзінамі рабочых МАЗу, нягледзячы на адсутнасьць тут Свабоднага прафсаюзу, усё яшчэ працягваюць пільна сачыць супрацоўнікі сілавых органаў.

Не пасьпеў Сяргей Антончык распачаць сустрэчу з новымі прыхільнікамі рабочай арганізацыі, як ля прахадной МАЗу зьявіўся нарад міліцыянтаў.

(Антончык: ) "Сёньня тут былі міліцыянты ці пераапранутыя супрацоўнікі спэцслужбаў, якія пачалі пытацца:"Што за сход? Чаму вы мітынг праводзіце?" Мы ў адказ заявілі, што ладзім акцыю дапамогі рабочым. На міліцыянтаў вельмі жорстка выступілі рабочыя, сказалі ім, што яны тых кормяць. Мы бачым, што яшчэ не памерла беларуская салідарнасьць".

(Карэспандэнт: ) "Ці цікавяцца сябры вашай арганізацыі сёлетнімі прэзыдэнцкімі выбарамі?"

(Антончык: ) "Ня проста цікавяцца. Яны наўпрост зьвяртаюцца да нас з пытаньнем:"Што рабіць?" Яны рыхтуюцца да выбараў. Абсалютная большасьць выступае супраць цяперашняй улады. Яны заяўляюць, што прыйдуць на выбары й выкрасьляць са сьпісу Лукашэнку".

Антончык гаворыць, што пасьля далучэньня да "Рабочай самадапамогі" працаўнікоў МАЗу арганізацыя налічвае каля 8 000 прыхільнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG