Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЫЛЫ ЛІДЭР САЮЗУ ПАЛЯКАЎ СУДЗІЦЦА З “ГРОДЗЕНСКАЙ ПРАЎДАЙ”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Сутнасьць справы наступная. 18 лістапада летась, у дзень адкрыцьця 5-га надзвычайнага зьезду СПБ, у “Гродзенскай праўдзе” зьявіўся допіс. Называўся ён “А кароль голы, або чыю музыку сёньня грае Саюз палякаў Беларусі?” Падпісаны допіс быў псэўданімам Ежы Кручыньскі.

Аўтар дапусьціў некарэктныя закіды на адрас Тадэвуша Гавіна, які, дарэчы, тады ўжо адыйшоў ад кіраўніцтва Саюзам. Спадар Гавін патрабуе, каб у судзе быў названы сапраўдны аўтар публікацыі, і каб у газэце было надрукаванае абвяржэньне. Аб грашовай кампэнсацыі мова пакуль што ня йдзе.

Сёньня Тадэвуш Гавін хадайнічаў, каб аўтар публікацыі быў выкліканы непасрэдна ў суд. Нечакана ягонае патрабаваньне падтрымаў і прадстаўнікі газэты. Аднак суд ніякага рашэньня наконт гэтага яшчэ не прыняў.

Працяг судовага разбору перанесены на іншы дзень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG