Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЕЙНАСЬЦЬ ПРЭСАВЫХ СЛУЖБАЎ ЦЯПЕР КАНТРАЛЮЮЦЬ МІХАІЛ МЯСЬНІКОВІЧ ДЫ ЎЛАДЗІМЕР ЗАМЯТАЛІН


Ігар Карней, Менск

Кантраляваць распараджэньне будзе Ўладзімер Замяталін.

Распараджэньне тычыцца ня толькі прэсавых службаў, але й непасрэдна кіраўнікоў дзяржаўных ведамстваў. Прынамсі, адзін з пунктаў абавязвае іх не радзей як раз на квартал браць удзел у мерапрыемствах Нацыянальнага прэсавага цэнтру.

Прадугледжана, што на запатрабаваньне ўправы грамадзка-палітычнай інфармацыі ды прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі неабходна дасылаць пляны асьвятленьня дзейнасьці той ці іншай дзяржаўнай структуры й справаздачы пра зробленую працу.

Аналітыкі мяркуюць, што такім чынам зьяўляецца магчымасьць запрашаць на прэсавыя канфэрэнцыі толькі “бясьпечных” журналістаў. Камэнтуе віцэ-прэзыдэнт БАЖ Эдуард Мельнікаў.

(Мельнікаў: ) “Гэта вельмі лягічны крок на шляху да таго, каб усё ўзяць пад кантроль. Уладныя структуры, якія хочуць дзейнічаць сыстэмна й пасьлядоўна, павінны былі гэта зрабіць, асабліва напярэдадні тых падзеяў, якія чакаюць нашу краіну. Застаецца паглядзець, які будзе практычны падыход да гэтага”.

Адметнае наступнае прадпісаньне для прэсавых службаў: “Найперш накіроўваць у прэсавую службу прэзыдэнта ўсе паведамленьні, прызначаныя для распаўсюджаньня ў СМІ”.

Іншымі словамі, ніводнае слова адказнага чыноўніка не павінна трапіць у газэты бяз санкцыі Лукашэнкавай прэс-службы. Відавочна, мэханізм ужо пачаў дзейнічаць. Прыкладам, на заўтрашняе паседжаньне справаздачнага сходу НАК намаганьнямі кіраўніка прэсавай службы Лукашэнкі Зьмітра Жука не акрэдытавалі ніводнага прадстаўніка незалежных мас-мэдыяў.

У якіх умовах будуць працаваць інфармацыйныя аддзелы дзяржаўных установаў — прагназуе кіраўнік прэсавай службы Белдзяржунівэрсытэту Ігар Чарткоў. (Дарэчы, менавіта БДУ даручана распачаць падрыхтоўку кадраў для прэсавых цэнтраў.)

(Чарткоў: ) “Распараджэньне выклікае дваістыя пачуцьці. Калі прэс-службы будуць займацца толькі складаньнем пэрспэктыўных плянаў і справаздачамі, то да нечага іншага справа можа й не дайсьці.

А вось што тычыцца навучаньня супрацоўнікаў, то гэта факт станоўчы: можа, нарэшце, дзяржаўныя аддзелы папоўняцца кваліфікаванымі кадрамі, а ня будуць трымацца на звычайных чыноўніках”.


XS
SM
MD
LG