Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КЭЦІ ФІЦПАТРЫК: ДЭКРЭТ ЛУКАШЭНКІ НЯ МАЕ ПРЭЦЭДЭНТАЎ НАВАТ У КРАІНАХ З ГОРШЫМІ РЭЖЫМАМІ


Алена Ціхановіч, Прага

Паводле спадарыні Фіцпатрык, заходнія фундацыі мусяць аказаць супраціў такой палітыцы.

(Фіцпатрык: ) “Рэзалюцыя ў абарону, якая прайшла ў Нацыянальным сходзе ў 1998 годзе, мае параграфы, датычныя права праваабарончых арганізацыяў, няўрадавых арганізацыяў, якія дамагаюцца выкананьня правоў чалавека, атрымоўваць замежную дапамогу. Гэта прызнана. Мы, безумоўна, ухваляем права няўрадавых арганізацыяў, незалежнай прэсы, незалежных прафсаюзаў мець дапамогу звонку. Ня можна абмяжоўвацца гуманітарнай дапамогай для ўраду ў мэдычнай і сацыяльнай сфэрах. Павінна існаваць сыстэма няўрадавых арганізацыяў, якія кантралююць дзейнасьць уладаў, каб дапамога разьмяркоўвалася справядліва і адкрыта. І, калі ёсьць сур’ёзнае імкненьне спыніць заходнюю дапамогу “трэцяму сэктару” Беларусі, дык я б заклікала Ўсясьветны банк падумаць пра тое, каб спыніць заплянаваныя праграмы ў Беларусі. У прыватнасьці, разьвіцьця малога бізнэсу. Дэкрэт выклікае заклапочанасьць, і мы асуджаем гэта. Мы ня бачым нічога крымінальнага ці разбуральнага ў выкарыстаньні замежных сродкаў для працы без прыбытку: напрыклад, падрыхтоўку маніторынгу выкананьня правоў чалавека, назіраньня за выбарамі. Мы не сустракалі такога дэкрэту нават у краінах былога СССР, якія маюць больш рэпрэсыўныя рэжымы. Напрыклад, у Цэнтральнай Азіі. Гэта вельмі трывожная навіна, і яна патрабуе моцнага супраціву з боку заходніх донараў”.

Гэта было меркаваньне выканаўчага дырэктара Міжнароднай лігі правоў чалавека Кэці Фіцпатрык. Заўтра ў нашай праграме цалкам слухайце інтэрвію, у якім спадарыня Фіцпатрык ацэньвае сытуацыю з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі правамі ў Беларусі, а таксама разважае пра тое, якія сілы ў Беларусі могуць скласьці палітычную альтэрнатыву цяперашнім уладам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG