Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ ЗАБАРАНІЛІ ВЫСТАВУ ЮРАСЯ МАЦКА НА 25 САКАВІКА


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Сёньня я сустрэўся са старшынём абласной арганізацыі Саюза мастакоў Сяргеем Асапрылкам, які вярнуўся зь Менску. Там ён абмяркоўваў сытуацыю, зьвязаную з Юрасём Мацко, з кіраўніком Саюзу Генадзем Буралкіным. Той параіў гарадзенскім мастакам вызначыцца самім. А іхняе рашэньне такое: выстава кавальства Юрася Мацка павінная абавязкова адбыцца, але ў наступным месяцы. За перанос прагаласавалі чацьвёра сябраў праўленьня з шасьці. Пытаньне аб немэтазгоднасьці адкрыцьця выставы напярэдадні 25 сакавіка ўзьняла дырэктарка выставачнай залі Саюзу мастакоў Ірына Працко. Яна лічыць, што адкрыцьцё магло быць выкарыстанае быццам бы ў палітычных мэтах і ледзьве не ператварыцца ў мітынг. Юрась Мацко паведаміў ёй, што будуць запрошаныя апазыцыйныя палітыкі Сямён Домаш і Аляксандар Мілінкевіч, а таксама бард Андрэй Мельнікаў.

Сяргей Асапрылка адзначае, што ніякіх закідаў на адрас Саюзу мастакоў з боку ўладаў не было, аднак фармулёўкі заяваў Ірыны Працко ня могуць не зьдзіўляць сваім абвінаваўчым зьместам. Па яго словах, сябры праўленьня вырашылі не абвастраць сытуацыю, паколькі кожны баіцца, што будзе пазбаўлены льготаў па аплаце арэнды сваёй майстэрні.

Зацьвердзіўшы правядзеньне выставы Юрася Мацка ў красавіку, тым самым праўленьне адмовіла і іншаму мастаку. Уладзімер Качан на Вялікдзень, 15 красавіка, хацеў выставіць партрэты 17 праваслаўных епіскапаў пераважна з царскіх часоў, а на адкрыцьцё меркавалася запрасіць мітрапаліта Філярэта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG