Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШЧУКІНА ЗАСУДЗІЛІ ДА ТРОХ МЕСЯЦАЎ АРЫШТУ


Любоў Лунёва, Менск

Тры месяцы арышту Валеры Шчукін адбудзе ў спэцыяльнай камэры сьледчага ізалятара пасьля таго, як прысуд набудзе моц. А пакуль скаргі будуць разглядаць розныя інстанцыі, ён на волі, але даў падпіску пра нявыезд.

Валеры Шчукін абвінавачваўся ў хуліганстве. За пабітае шкло Міністэрства ўнутраных справаў намагалася спагнаць зь яго 96 000 рублёў.

Але ў судзе прадстаўнік Міністэрства ня здолеў аргумэнтавана патлумачыць, чаму менавіта такую суму павінен выплаціць Шчукін. Судзьдзя Алена Ільіна не задаволіла грашовы пазоў і прапанавала чыноўнікам потым асобна судзіцца са Шчукіным.

Гаворыць Валеры Шчукін:

(Шчукін: ) "Я маю права абскарджваць гэты прысуд. Мяркую, што на гэта трэба часу больш за месяц. Лічу, што прысуд абсалютна незаконны, таму што я не вінаваты… Так, я пакутую, і ногі мае абадраныя, але справа ідзе. Не пускаюць празь дзьверы — ідзеце праз вакно".


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG