Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У САЛІГОРСКУ ЎЛАДЫ ПАТРАБУЮЦЬ АД ШАХЦЁРАЎ ЗА МІТЫНГ 300 000 РУБЛЁЎ


Алесь Мікалайчанка, Салігорск

За мітынг на далёкім ад цэнтру Салігорску стадыёне "Будаўнік" гарвыканкам пажадаў спагнаць з гарняцкага прафсаюзу 300 000 беларускіх рублёў — нібыта за міліцэйскае й мэдычнае абслугоўваньне. Як сьцьвярджае Мікола Новік, згаданая сума — рэкордная за апошнія два гады.

Спадар Новік паведаміў Радыё Свабода, што з гэтай прычыны кіраўніцтва прафсаюзу было змушанае адмовіцца ад акцыі 16 сакавіка, у якой зьбіраліся ўзяць удзел 1 500 шахцёраў і гарнякоў зь ліку пэнсіянэраў.

Яны мелі намер публічна запатрабаваць ад ураду і адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі кардынальнай зьмены прынцыпаў налічэньня пэнсіяў шахцёрам і зьмяншэньня больш чым удвая падатку на прыбытак з заробкаў тых, хто зараз працуе ў капальнях.

Перад мітынгам удзельнікі меркавалі прайсьці шэсьцем па вуліцах Салігорску з адпаведнымі лёзунгамі ды плякатамі. Але гарвыканкам увогуле забараніў шэсьце.

Мікола Новік ад імя кіраўніцтва прафсаюзу гарнякоў накіраваў скаргу старшыні Менскага аблвыканкаму Дамашкевічу, у якой запатрабаваў зьменшыць фінансавыя апэтыты салігорскай вэртыкалі й даць дазвол Незалежнаму прафсаюзу гарнякоў правесьці мітынг і шэсьце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG