Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПІНСКУ ЎЛАДЫ АДМОВІЛІ Ў ПРАВЯДЗЕНЬНІ МІТЫНГУ 25 САКАВІКА


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Старшыня гарвыканкаму Васіль Шуст тлумачыць у лісьце адмову гэтак: "Гарвыканкам адмаўляе ў правядзеньні гэтага мітынгу, бо лічыць, што наўрад ці дзьве фізычныя асобы здольныя ўзяць на сябе адказнасьць за арганізацыю ды правядзеньне такога масавага ды сур'ёзнага мерапрыемства. Надалей заявы аб правядзеньні падобных мерапрыемстваў будуць разглядацца толькі ад палітычных партыяў ды грамадзкіх арганізацыяў".

Заяўнікі лічаць, што падобныя фармулёўкі не адпавядаюць закону "Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыях ды пікетах". Гаворыць адзін з арганізатараў мітынгу Віктар Ярашук:

(Ярашук: ) "Ну як можна пракамэнтаваць гэткае парушэньне заканадаўства? Улады баяцца, што людзі даведаюцца праўду пра стан цяперашні, таму яны ідуць нават на парушэньне ўласнага заканадаўства. Улады гэтак баяцца, што нават на месцах ідуць на тое, каб карэктаваць Канстытуцыю ды законы".

Апошнімі гадамі гэта першы выпадак, калі пінскія ўлады адмовілі ў правядзеньні мітынгу. Прычым і раней арганізатарамі мітынгаў ды масавых акцыяў у Пінску былі амаль заўжды прыватныя асобы.

Ярашук і Касьцюковіч лічаць, што прычынай адмовы стаў загад зьверху — там, відаць, пастанавілі не дазваляць масавых акцыяў па ўсёй Беларусі. Таксама прычынай адмовы магла стаць тэматыка мітынгу: арганізатары пастанавілі надаць больш увагі сацыяльным праблемам. Верагодна, гэта напалохала пінскія ўлады, бо сацыяльныя лёзунгі могуць прывабіць шмат людзей.

Арганізатары зьбіраюцца неадкладна абскардзіць дзеяньні мясцовых уладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG