Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЛАДЫ ФРОНТ ДЫ ІРЛЯНДЦЫ АДЗНАЧЫЛІ Ў МЕНСКУ ДЗЕНЬ СЬВЯТОГА ПАТРЫКА


Любоў Лунёва, Менск

На шэсьце ў парк Горкага прыйшлі сябры Маладога Фронту. Руслан Харкевіч паведаміў Радыё Свабода:

(Харкевіч: ) “Мы зараз праводзім акцыю Маладога Фронту “Беларусь — Ірляндыя”. Вось на гэтым сэрцы — сымбалі Ірляндыі й нашай Беларусі. Мы падтрымліваем гэтую акцыю. Мы хочам свабоды й пераменаў у нашым жыцьці”.

Калі ірляндцы пачалі раздаваць людзям шары й штукарскія каўпакі, падпалкоўнік Гірэль разам зь некалькімі міліцыянтамі падышоў да маладафронтаўцаў і запатрабаваў прыбраць незарэгістраваныя сымбалі: “На сёньняшні дзень гэтая арганізацыя незарэгістраваная, а вы выступаеце ад Маладога Фронту. Значыць будзе артыкул 167 за пунктам 10. А Патрык вось гэты во, на гэтым баку, калі ласка, можа быць Патрыкам”.

Каля трох сотняў чалавек разам з музыкамі прайшліся сьвяточным маршам. Сярод іх былі прадстаўнікі добрачынных ірляндзкіх арганізацыяў, якія дапамагаюць беларускім дзецям, прадстаўнікі беларускага фонду “Сакавік” і другі сакратар амбасады Ірляндыі Джэймc О’Шэн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG