Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА ЗАЯВІЎ, ШТО ЯМУ НЯ ТРЭБА НЕЗАЛЕЖНЫХ НАЗІРАЛЬНІКАЎ НА ПРЭЗЫДЭНЦКІХ ВЫБАРАХ ДЫ НЯ ТРЭБА АЦЭНАК З БОКУ ЗША


Юры Сьвірко, Менск

Акрамя таго, Лукашэнка заявіў, што "іншага прэзыдэнта ня будзе". Адметна, што некалькі дзён таму ў афіцыйным віншаваньні народу з нагоды Дня Канстытуцыі Лукашэнка абвяшчаў: "у адпаведнасьці з нормамі Канстытуцыі ў краіне створаныя ўмовы для правядзеньня дэмакратычных, чэсных і адкрытых выбараў прэзыдэнта Беларусі, якія гарантуюць сапраўднае волевыяўленьне народу".

Назіральнікаў пры гэтым будзе "рыхтаваць ды інструктаваць Цэнтравыбаркам, але баевікоў у Беларусі ня будзе", заявіў спадар Лукашэнка, камэнтуючы падрыхтоўку незалежных назіральнікаў групаю АБСЭ ў Менску.

Ён таксама заявіў, што справа арыштаванага ў Нью-Ёрку дзяржаўнага сакратара "саюзнае дзяржавы Беларусі й Расеі" — "ідыёцкая сытуацыя з пункту погляду ўладаў ЗША". За тое, што Злучаныя Штаты прадэманстравалі "прыклад дэмакратыі — надзець кайданы на хворага чалавека ды пакласьці ў ложак", Аляксандар Лукашэнка назаўжды пазбавіў ЗША слова ў Беларусі або Расеі — "ім больш нас не вучыць дэмакратыі", сказаў ён.

Відавочна, што цяпер галоўная тэма для спадара Лукашэнкі — гэта выбары. Ён ужо раней абвесьціў сябе беларускім Каштуніцам. Але на Дзень Канстытуцыі здарылася яшчэ большая сэнсацыя: ён распавёў пра свае прадказаньні вынікаў югаслаўскіх выбараў. Прагноз быў такі: "Вы атрымаеце ў Югаславіі… Лукашэнку ў Беларусі".

Гэткім чынам, спадар Лукашэнка лічыць прэзыдэнта Югаславіі Ваіслава Каштуніцу югаслаўскім Лукашэнкам.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG